БАЖ заклікае неадкладна вызваліць супрацоўнікаў Прэс-клуба ЗАЯВА
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае падтрымку Прэс-клубу Беларусь у сувязі з затрыманнем ключавых супрацоўнікаў арганізацыі — Юліі Слуцкай, Алы Шарко, Сяргея Альшэўскага, Сяргея Якупава і Пятра Слуцкага.
Мы звязваем крымінальную справу супраць супрацоўнікаў з дзейнасцю арганізацыі, скіраванай на падтрымку медыя, развіццё медыясупольнасці ў Беларусі.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” заклікае ўлады неадкладна вызваліць затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба Беларусь. а таксама іншых журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў