• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь шэсць гадоў займае апошняе месца ў Індэксе забароны катаванняў у постсавецкіх краінах

    Штогадовыя вынікі вымярэння Індэкса апублічыла Рабочая група па барацьбе з катаваннямі Платформы «Грамадзянская салідарнасць». Беларусь і Расія з’яўляюцца аўтсайдэрамі даследавання, а лідарамі індэкса за 2024 год сталі Арменія і Казахстан, піша Праваабарончы цэнтр «Вясна».

    Minsk2020

    Сілавы разгон акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
    © Sergei Grits/AP Pho­to

    У яе склад уваходзяць прадстаўнікі праваабарончых і грамадскіх арганізацый з шасці краін рэгіёну АБСЕ: Арменія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Расія і Украіна.

    Што адбываецца з катаваннямі ў Беларусі?

    Па выніках 2024 года Беларусь набрала ‑95,02 бала і заняла апошняе, шостае месца, у Індэксе.

    «Адмоўнымі лідарамі Індэкса забароны катаванняў, як і ў папярэднія гады, працягваюць заставацца Беларусь і Расія. У абедзвюх краінах за 2024 год не назіралася ніякая станоўчая дынаміка, паказчыкі Індэкса застаюцца вельмі нізкімі, па Беларусі выніковая лічба знізілася на 1,19 пункта, па Расіі — на 1,72 пункта», — кажуць эксперты.

     

    Што такое Індэкс забароны катаванняў?

    Індэкс забароны катаванняў — гэта ўнікальны інструмент ацэнкі паўнаты рэалізацыі забароны катаванняў, распрацаваны Рабочай групай у 2020 годзе. Пілотны замер прайшоў у васьмі краінах рэгіёну АБСЕ, грунтуючыся на звестках 2019 года. Індэкс лічыўся па кожнай краіне і ўтрымліваў ацэнкі дзяржаўнага механізму рэагавання на катаванні, судовага кантролю, наяўнасці нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узроўню забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, якія працуюць у краіне механізмаў і сродкаў прэвенцыі катаванняў, ступені прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

    Над падрыхтоўкай індэкса працавалі члены Рабочай групы: Асацыяцыя прома-ЛЕКС (Малдова), Абарона правоў без межаў (Арменія), Каманда супраць катаванняў (Расія), Міжнароднае бюро па правах чалавека і захаванню законнасці (Казахстан), Праваабарончы цэнтр «Вясна» (Беларусь), ГА «Кадзір-касіет» (Казахстан), FREE RIGHTS (Украіна), Фонд «Грамадскі вердыкт» (Расія).

    Поўны тэкст справаздачы чытайце тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці