• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь застаецца сярод краінаў «зь несвабодным інтэрнэтам» — Freedom House

    Міжнародная праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала справаздачу з ацэнкай ўзроўню свабоды інтэрнэту ў сьвеце (Freedom on the Net 2018). У гэтым рэйтынгу Беларусь працягвае ўваходзіць у сьпіс краінаў «зь несвабодным інтэрнэтам».

    Свабода ў інтэрнэце 2018, даклад Freedom House

    Скарачэньне інтэрнэт-свабодаў пад лёзунгам барацьбы з «фэйкавымі навінамі»

    Дасьледаваньне, якое закранула 65 дзяржаў, было праведзена з чэрвеня 2017 году па травень 2018-га.

    Агулам, глябальны інтэрнэт летась стаў яшчэ менш вольным: экспэрты адзначаюць пасьлядоўнае скарачэньне інтэрнэт-свабодаў па ўсім сьвеце ўжо восьмы год запар. Больш за тое, улады цэлага шэрагу краінаў на ўсю моц заняліся пабудовай «лічбавага аўтарытарызму» у сеціве, гаворыцца ў справаздачы. У многіх краінах свабода доступу да інтэрнэту была зьніжаная ў сувязі з выбарамі і на падставе барацьбы з фэйкавымі навінамі.

    У прыватнасьці, даклад Free­dom on the Net 2018 адзначае, што сама меней у 17 краінах былі прынятыя або прапанаваныя законы, якія абмяжоўваюць інтэрнэт-СМІ ў імя барацьбы з «фэйкавымі навінамі» і онлайн-маніпуляцыямі. У 13 краінах грамадзяне адзначылі факты перасьледу за распаўсюд нібыта лжывай інфармацыі.

    Даклад таксама адзначае, што ў 32 з 65 дасьледаваных краінаў былі зарэгістраваныя факты маніпуляцыі онлайн-дыскусіямі і іх зьместам з боку праўрадавых камэнтатараў, ботаў або троляў. Гэтая практыка, дадае Free­dom House, стала значна больш распаўсюджанай і тэхнічна складанай у апошнія гады, часта пераходзячы ад адкрытых плятформаў, такіх як Face­book і Twit­ter, у закрытыя для абмену паведамленьнямі аплікацыі, такія як What­sApp.

    Европарламент призвал власти Беларуси снять все обвинения с фигурантов «дела БелТА»

    МИД: Резолюция Европарламента насчет журналистов — это искусственный набор штампов

    Беларусь застаецца сярод краінаў «зь несвабодным інтэрнэтам»

    Паводле справаздачы, у параўнаньні з папярэднім аналягічным пэрыядам, сытуацыя са свабодай у інтэрнэце ў Беларусі засталася нязьменнай: яна займае 48‑е месца з 65 паводле ўзроўню свабоды слова.

    Згодна з дакладам Free­dom House, у Беларусі, існуюць «праўладныя тролі, якія арганізоўваюць штучныя онлайн-абмеркаваньні», перасьледуюць і судзяць онлайн-блогераў і іншых карыстальнікаў інтэрнэту за палітычныя і сацыяльныя пасты, часта блякуецца палітычны, сацыяльны і рэлігійны кантэнт, а структуры, якія крытыкуюць дзяржаву, падвяргаюцца тэхнічным атакам, новы закон аб СМІ ўзмацніў кантроль над Інтэрнэтам і абмежаваў ананімнасьць камэнтатараў.

    Узровень свабоды інтэрнэту ў 2018 годзе зьнізіўся ў 26 з 65 краінаў

    Паводле падлікаў Free­dom House, узровень свабоды інтэрнэту летась зьнізіўся ў 26 з 65 дзяржаваў-удзельнікаў рэйтынгу. Самыя жорсткія абмежаваньні на сеткавую свабоду ўвялі ўлады Эгіпту, Шры-Ланкі, Камбоджы, Кеніі, Нігерыі, Філіпінаў і Вэнэсуэлы.

    Нэгатыўны рэйтынг традыцыйна ўзначальвае Кітай — краіна, у якой дзейнічаюць самыя строгія абмежаваньні ў сфэры інтэрнэту, ён знаходзіцца на апошнім 65‑м месцы. У топ-10 лідэраў антырэйтынгу таксама ўвайшлі Іран, Сырыя, Эфіёпія, Куба, Віетнам, Узбэкістан, Саудаўская Арабія, Пакістан, Эгіпет.

    Топ-10 краін з самым вольным інтэрнэтам ўзначаліла Эстонія, за ёй ідуць Ісьляндыя, Канада, Нямеччына, Аўстралія, ЗША, Вялікая Брытанія, Паўднёвая Афрыка, Японія і Грузія. Праўда, пры гэтым аўтары справаздачы пішуць пра зьніжэньне ўзроўню інтэрнэт-свабоды ў Злучаных Штатах.

    У пяцёрку краінаў, дзе свабода ў інтэрнэт-прасторы скарацілася за апошнія пяць гадоў больш за ўсё, увайшлі Ўкраіна, Камбоджа, Турэччына, Вэнэсуэла і Эгіпет.

    Free­dom House ацэньвае свабоду ў інтэрнэце паводле дзевяці парамэтраў, сярод іх — выпадкі блякаваньняў сацыяльных сетак, блякаваньняў палітычнага, сацыяльнага або рэлігійнага кантэнту; колькасьць законаў, якія павялічваюць дзяржаўную цэнзуру; колькасьць арыштаваных і асуджаных інтэрнэт-блогераў, а таксама наяўнасьць «троляў», якія выказваюць у сеткавых дыскусіях праўладную пазыцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Коллеги в тюрьмах. Адреса для писем, бандеролей и переводов
    05.11.2024
    Акцэнты

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    Учитывая существенную роль «антиэкстремистской политики» в формировании медиапространства внутри Беларуси, БАЖ проанализировал правовое регулирование противодействия экстремизму и актуальной практики его применения в отношении независимых медиа и их представителей. Отправной точкой при проведении данного анализа выступают международные стандарты прав и свобод человека, которые, вне всякого сомнения, должны служить ключевым ориентиром демократического государства при любых обстоятельствах. Скачайте доклад в формате PDF .
    29.12.2023

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці