• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што адбываецца ў беларускай інфармацыйнай прасторы? Даследаванне

    Беларуская асацыяцыя журналістаў і Media IQ і  прадставілі два даследванні, прысвечаныя працэсам, якія адбываюцца ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Медыяэксперты высветлілі, ці інснуе інфармацыйная палярызацыя грамадства, наколькі моцны ўплыў расійскай прапаганды, і якія наратывы найбольш папулярныя ў беларускіх дзяржСМІ.

    прапаганда

    Фота: БАЖ

    «Жорсткае ідэалагічнае процістаянне»

    Media IQ прааналізавала эвалюцыю палярызацыі ў беларускім інфармацыйным полі ў прерыяд электаральнай кампаніі — з моманту прызначэння даты прэзідэнтскіх выбараў у кастрычніку 2024 года і да дня галасавання 26 студзеня 2025. Асобна разглядалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі 25 сакавіка. У цэнтры ўвагі былі дзесяць дзяржаўных і дзесяць незалежных медыя.

    Старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі звяртае ўвагу, што ў дзяржсмі яшчэ больш замацаваўся каструкт пра тое, што «выбары мы праводзім самі для сябе і, адпаведна, ніякія ацэнкі звонку не маюць значэння». «У гэтым падаваўся сэнс электаральнага суверэнітэту», — адзначае эксперт.

    Што да незалежных медыя, то яны адразу казалі пра перадвызначаныя вынікі і імітацыю дэмакратыі.

    У снежні 2024 года, па словах Быкоўскага, узмацніліся ўзаемная антыпатыя і недавер паміж інфармацыйнымі сегментамі. «Мы назіралі, як працэдурныя дэбаты пра законнасць ці незаконнасць выбараў эвалюцыянавалі ў жорсткае ідэалагічнае процістаянне, дзе нават нейтральная пазіцыя стала практычна немагчымай», — кажа аналітык.

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ

    Выбары ператварыліся ў «мабілізацыйны праект»

    «Сімвалічнай кульмінацыяй і палярызацыяй» стала асвятленне інаўгурацыі Лукашэнкі: дзяржаўныя медыя пісалі гэта як пра «свята для ўсяго беларускага народа», у незалежных СМІ была невялікая колькасць публікацый, дзе свярджалася, што гэта «спектакль».

    «Наша даследаванне задакументавала з’яўленне інфармацыйных бурбалак з асобнымі фактарамі, наратывамі і аўдыторыямі. Адны і тыя ж падзеі атрымлівалі цалкам розныя інтэрпрэтацыі. Мы назіраем практычна поўную адсутнасць фактычнага ці інтэрпрэтацыйнага перасячэння, — каментуе Быкоўскі. — Гэта зніжае шанцы на фармаванне грамадскага кансэнсусу».

    З дадатковых назіранняў, якія зрабілі экперты, — яшчэ большая мілітарызацыя электаральнага дыскурсу: Лукашэнка заклікаў грамадзян не губляць пільнасць на ўчастках, у дзяржСМІ казалі пра пяць тысяч славікоў, задзейнічаных для гарантавання бяспекі на выбарах і г.д.

    Беларусь не выконвае ніводную рэкамендацыю ААН — даклад БАЖ і Free Press Unlim­it­ed

    «Выбары з грамадзянскай працэдуры ператварыліся ў тое, што дзяржаўныя медыя называлі «мабілізацыйным праектам», — дадае Паўлюк Быкоўскі.

    Знізілася колькасць перадач расійскай вытворчасці

    У сваю чаргу Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла маніторынг  пракрамлёўскіх наратываў у эфіры трох дзяржаўных беларускіх тэлеканалаў — АНТ, СТБ і Беларусь 1. Яго вынікі падчас анлайн-прэзентацыі прадставіў старжыня БАЖ Андрэй Бастунец.

    Даследванне нечакана паказала, што за апошнія гады доля і час перадач расійскай вытворчасці ў вяшчанні беларускіх тэлеканалаў у прайм-тайм у цэлым знізіліся. Але яны ўсё яшчэ застаюцца «відавочна празмернымі», што ўплывае на інфармацыную бяспеку РБ.

    «Беларусь не проста рэтранслюе пракрамлёўскія наратывы, гэта яе ўласныя наратывы», — таксама адзначает Бастунец.

    БАЖ выдзяляе некалькі прапагандысцкіх мэсэджаў, якія гучаць у інфармацыйных праграмах беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў: антыўкраінскія, антызаходнія, пра «беглых» (так дзяржпрапаганда называе беларускіх палітэмігрантаў. — Рэд.), а таксама прысвечаныя «культу Лукашэнкі».

    Мониторинг пророссийской пропаганды в государственных телевизионных СМИ Беларуси

    Змянілася рыторыка ў адносінах да Украіны і ЗША

    Бастунец адзначае, што ў параўнанні з мінулым годам стала менш антыўкраінскіх сюжэтаў, таксама крыху змянілася іх танальнасць: ад фактычна «варожай дзяржавы» да «карумпіраванай краіны», якая з‑за Майдана апынулася ў цяперашняй сітуацыі. «Асноўны аб’ект нападак — кіраўніцтва краіны і, у першую чаргу, Зяленскі», — кажа старшыня БАЖ.

    Што да антызаходніх наратываў, то сцвярждаецца, што Захад правакуе войны, санкцыі шкодзяць тым краінам, якія іх прымаюць,  Еўропа «дэградуе, страчвае суверэнітэт і кіруецца ЗША», «Польша, Літва, Германія — агрэсіўныя суседзі Беларусі».

    «Стала заўважна, як крыху змянілася рыторыка ў адносінах да Злучаных Штатаў, асабліва пасля інаўгурацыі Трампа, яго пачалі называць «Трамп-бульдозер», «моцны лідар», з якім могуць быць звязаныя пазітыўныя змены», — звяртае ўвагу Андрэй Бастунец. 

    Стала крыху менш матэрыялаў, прысвечаных адносінам з Расіяй. Такія сюжэты часцей расказваюць пра падтрымку з боку Пуціна і ядзерны парасон, што ўмацоўвае бяспеку Беларусі.

    У той жа час узрасла колькасць сюжэтаў, якія праводзяць культ асобы Лукашэнкі. «І што, магчыма, яшчэ больш цікава, у Беларусі пайшла нармалізацыя вызначэння ўладнага рэжыму як «дыктатуры», — дадае Бастунец.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці