• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грамадства мае права на інфармацыю пра падзеі ў Курапатах, — заява ГА “БАЖ”

    Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    4 красавіка ў Курапатах — месцы расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій — супрацоўнікі Бараўлянскага спецлясгаса пачалі дэмантаж крыжоў, усталяваных прадстаўнікамі грамадскасці.

    Урочышча Курапаты было ачэпленае міліцыяй. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў актыўна перашкаджалі прадстаўнікам СМІ асвятляць падзеі, пагражалі затрыманнем, хапалі за рукі і выбівалі з рук камеры ў фотакарэспандэнтаў.

    Таксама службовыя асобы Мінскай вобласці адмовіліся прадаставіць журналістам інфармацыю пра тое, што за працы праводзяцца ў Курапатах.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” выказвае рашучы пратэст супраць парушэння заканадаўства. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб СМІ” гарантуе прадстаўнікам медыя права прысутнічаць у месцах грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю (арт. 34).

    Таксама ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звяртае ўвагу на тое, што паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, грамадзянам гарантуецца права на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, пра палітычнае, эканамічнае, культурнае і міжнароднае жыццё, стан навакольнага асяроддзя (арт. 34).

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” настойвае: грамадства мае права ведаць дакладную і своечасовую інфармацыю пра працы ў Курапатах.

     

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, 4 красавіка 2019 г.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці