Міжнародны інстытут прэсы асудзіў турэмныя выракі Карнею і Толчыну
Глабальная сетка IPI асуджае турэмныя тэрміны, прысуджаныя ў мінулым месяцы яшчэ двум беларусам за іх мінулую працу ў якасці незалежных журналістаў. Былога рэпарцёра Ігара Карнея асудзілі на тры гады калоніі, а аператара Андрэя Толчына — на два з паловай.
«Прысуды Ігару Карнею і Андрэю Толчыну паказваюць, што рэжым Лукашэнкі не спыніцца ні перад чым у сваіх рэпрэсіях супраць незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», — заявіў намеснік дырэктара IPI Скот Грыфен.
«Мы працягваем салідарнасць з выключна прыгнечаным беларускім медыйным сектарам, патрабуем вызвалення зняволеных журналістаў, а таксама заклікаем улады да дыялогу з грамадствам, каб забяспечыць асноўныя правы грамадзян, у тым ліку свабоду прэсы».
Прысуд Ігару Карнею: 3 гады і 20 тысяч рублёў штрафу
Відэааператару Андрэю Толчыну прысудзілі 2,5 гады калоніі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў