«Пародыя на правасуддзе». Замежныя праваабаронцы пракаментавалі жорсткі прысуд беларускаму журналісту
У адказ на тое, што ў пятніцу 30 чэрвеня беларускі суд прысудзіў журналісту Паўлу Падабеду чатыры гады пазбаўлення волі, Камітэт абароны журналістаў выступіў з заявай.
«Прысуд беларускаму журналісту Паўлу Падабеду чатырох гадоў пазбаўлення волі пасля паспешлівага двухдзённага суда з’яўляецца пародыяй на правасуддзе», — заявіла ў Амстэрдаме Гульноза Саід, каардынатар праграм CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
«Улады павінны зняць усе абвінавачванні з Падабеда, неадкладна вызваліць яго разам з усімі іншымі зняволенымі журналістамі і спыніць помсту прадстаўнікам прэсы за іх рэпартажы, — упэўнена спадарыня Саід.
На 1 снежня 2022 года, калі CPJ праводзіў свой апошні перапіс турмаў, Беларусь была пятым у свеце найгоршым арыштантам журналістаў. У траўні ўлады аналагічным чынам асудзілі журналіста Яўгена Меркіса на чатыры гады па абвінавачанні ў экстрэмізме.
Чытайце яшчэ:
Экс-рэдактара ліквідаванай «Новай газеты Смаргоні» пакаралі 7 суткамі арышту
«Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч
«Если бы удалось поговорить с кем-то из окружения Лукашенко, это был бы крутой вызов». Почему важно оставаться в контакте с властью
