Праўленне БАЖ разгледзела падсумоўваючы даклад адносна сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку Барыса Гарэцкага
Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў разгледзела падсумоўваючы даклад упаўнаважаных асоб па выніках збору інфармацыі адносна сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага.
За ўвесь час была атрыманая адна заява ад асобы, якая лічыць сябе пацярпелай. Ад камунікацыі з упаўнаважанымі асобамі дзеля ўдакладнення абставінаў заяўніца адмовілася.
Выкладзеныя заяўніцай звесткі не даюць падставаў для прыняцця рашэння адносна кваліфікацыі дзеянняў Барыса Гарэцкага як харасмента.
Аднак, паколькі БАЖ падыходзіць да справы не фармальна, а з прынцыповага пункту гледжання, разбіральніцтва працягнута да 1 снежня.
Гэты час неабходны, каб усебакова ацаніць сітуацыю з прыцягненнем знешніх экспертаў. Да заканчэння разбіральніцтва Б. Гарэцкі застаецца адхіленым ад выканання прадстаўнічых і кіруючых функцый у БАЖ.
БАЖ пацвярджае сваё рэзка адмоўнае стаўленне да харасмэнта як з’явы, абсалютна непрымальнай у грамадзтве наогул і нашай арганізацыі ў прыватнасці.
