• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронцы прызналі затрыманага баранавіцкага журналіста Юрыя Ганцарэвіча палітычным вязнем

    Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

    12 траўня 2022 г.

    27 красавіка па адміністрацыйнай справе быў затрыманы журналіст “Intex-press” Юры Ганцарэвіч. 29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту.

    Прыкладна праз тыдзень пасля затрымання журналіста, у праўладных тэлеграм-каналах з’явіўся фрагмент відэа з ягонага допыту і інфармацыя аб прычыне затрымання Ганцарэвіча: журналіст нібыта фатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і адпраўляў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі экстрэмісцкімі.

    6 траўня Ганцарэвічу было прад’яўлена абвінавачанне па ч.1 артыкула 361–4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яна прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

    Пасля прад’яўлення абвінавачання Юрыя Ганцарэвіча перавялі з ІЧУ ў СІЗА № 6 (Баранавічы).

    Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да Юрыя Ганцарэвіча з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

    Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Юры Ганцарэвіч з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару яго публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

    На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Юрыя Ганцарэвіча палітычнай зняволенай і патрабуем:

    • неадкладнага вызвалення Юрыя Ганцарэвіча і спынення ў дачыненні да яе крымінальнага пераследу;

    • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;

    • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

     

    Беларуская асацыяцыя журналістаў

    Беларускі Хельсінкскі камітэт;

    «Прававая ініцыятыва»;

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

    Беларускі ПЭН;

    Lawtrend;

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскова.

    Журналісту, які фатаграфаваў расійскую тэхніку, выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2022 годзе (табліца, спіс зняволеных)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці