• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгламент працы ўпаўнаважаных Праўленнем асоб для разгляду заяў з абвінавачаннямі ў харасменце

    Дадзены Рэгламент рэгулюе працу ўпаўнаважаных Праўленнем БАЖ асоб для разгляду заяў па абвінавачанні ў харасменце (далей па тэксце – «упаўнаважаныя»). Рэгламент распрацаваны ў звязку з рашэннем Праўлення адносна сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага, але можа стаць універсальнай формай рэакцыі на паведамленні пра магчымы харасмент.

    Лагатып БАЖ

    Праца ўпаўнаважанага ўключае наступнае:

    1. Верыфікацыя заяўнікаў;
    2. Разгляд заяў і праверка інфармацыі;
    3. Складанне падсумоўваючага даклада.

    З заявамі могуць звяртацца асобы, якія лічаць сябе пацярпелымі ад харасменту з боку супрацоўнікаў БАЖ.

    Парадак працы з заявамі:

    1. Заявы прымаюцца праз агульную форму, на пошту 2025_zbor-infarmacji@proton.me, да якіх маюць доступ выключна ўпаўнаважаныя, або праз асабістыя каналы камунікацыі з упаўнаважанымі.
    2. У выпадку атрымання заявы не праз агульны канал сувязі ўпаўнаважаныя абавязаныя абмяняцца інфармацыяй для паўнаты інфармавання кожнага з іх.
    3. Упаўнаважаны абавязваецца не разгалошваць персанальныя звесткі заяўнікаў.
    4. Упаўнаважаныя абавязваюцца прадухіляць любую магчымасць доступу іншых людзей да заяў.

    Вынікам працы ўпаўнаважаных становіцца падсумаваны даклад з ацэнкай сітуацыі па заявах. Даклад складаецца ўпаўнаважанымі сумесна. У выпадку несупадзення высноў кожны з упаўнаважаных можа выказаць асобнае меркаванне.

    Падсумаваны даклад павінен быць гатовы не пазней за 10 дзён ад заканчэння збору інфармацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці