• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Штрафы журналістам за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі ІНФАГРАФІКА

    Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Аляксандр Янусік візуалізаваў дадзеныя па штрафах беларускім журналістам за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. Штрафы з’яўляюцца сур'ёзнай праблемай для журналістаў недзяржаўных медыя. Улады актыўна карыстаюцца гэтым рэпрэсіўным інструментам, год ад года колькасць і памер штрафаў павялічваюцца.

    Аляксандр Янусік заўважае, што колькасць судоў над журналістамі ў Беларусі знізілася падчас дыпламатычнай актыўнасці ў чэрвені 2018 года да пяці выпадкаў.

    Але наўрад ці гэта прыкмета больш лагоднага стаўляння ўладаў да журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам” і “Радыё Рацыя”.

    21—22 чэрвеня Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан удзельнічаў у 10‑м раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін — удзельніц Усходняга партнёрства, які праходзіў у Мінску. Ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

    У чэрвені ў краіне пабывалі Еўракамісар па лічбавай эканоміцы і лічбавым грамадстве, віцэ-презідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, які мае намер павялічваць інвестыцыі ў беларускую эканоміку, парламентарыі з Чэхіі і Францыі, а таксама прэзідэнты Аўстрыі і Германіі.

    Выглядае, што ў ліпені з боку ўладаў не зменіцца стаўленне да журналістаў-фрылансераў. На пачатку месяца міліцыя  склала пратакол на Ларысу Шчыракову. Участковы інспектар Сяргей Прымакоў абвінаваціў незалежную журналістку з Гомеля ў працы без акрэдытацыі на карысць спадарожнікавага тэлеканала “Белсат» (Незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ, ч.2, артыкул 22.9 КаАП) за фотарэпартаж з Непала. Калі суд Гомельскага раёна разгледзіць гэты пратакол, пакуль невядома.

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (табліца, абнаўляецца)

    Прыцягненне да адказнасці журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці