• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У чацвёртую гадавіну затрымання праваабаронцаў «Вясны» FIDH заклікае вызваліць калегаў

    Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір ЛабковічАлесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

    Роўна чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, былі затрыманыя вясноўцы Уладзімір Лабковіч, Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

    Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч. Крыніца: Вясна

    У чацвёртую гадавіну іх адвольнага затрымання Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) і яшчэ больш за 40 арганізацыяў, у тым ліку Беларуская асацыяцыя журналістаў, выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх сябраў Праваабарончага цэнтра «Вясна», а таксама ўсіх астатніх праваабаронцаў, адвольна затрыманых у Беларусі.

    У заяве адзначаецца, што праваабаронцы знаходзяцца ў жорсткіх умовах утрымання ды зведваюць жорсткае абыходжанне.

    «У прыватнасці, сітуацыя з Алесем Бяляцкім выклікае сур’ёзную трывогу: яго камунікацыя з сям’ёй нестабільная — у апошні раз яго жонка атрымлівала ад яго ліст у снежні 2024 года, і цалкам верагодна, што яе лісты да яго не дайшлі. Таксама няма ніякіх сведчанняў таго, што ён атрымлівае дастатковую і своечасовую медычную дапамогу ў сувязі са сваімі хранічнымі захворваннямі, што выклікае сур’ёзныя асцярогі з нагоды пагаршэння яго здароўя праз умовы турэмнага зняволення», — гаворыцца ў заяве.

    Падпісанты заклікаюць беларускія ўлады гарантаваць у любых абставінах фізічную недатыкальнасць і псіхалагічны дабрабыт Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча і Марфы Рабковай, а таксама ўсіх астатніх адвольна затрыманых праваабаронцаў і неадкладна і безумоўна вызваліць іх.

    Арганізацыі таксама асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі, якія працягваюцца, і падкрэсліваюць, што палітычна матываваныя, адвольныя пераследы і жорсткае абыходжанне з праваабаронцамі ў Беларусі мусіць спыніцца. Яны таксама заклікаюць да міжнароднай адказнасці ды неадкладнага спынення ўсіх формаў палітычна матываванага пераследу, уключна з эскалацыяй транснацыянальных рэпрэсій, накіраваных супраць беларускіх праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці агулам, як у Беларусі, так і за мяжой.

    Акрамя гэтага, падпісанты заклікаюць улады Беларусі забяспечыць умовы, у якіх праваабаронцы могуць ажыццяўляць сваю законную дзейнасць, не асцерагаючыся рэпрэсій, без любых абмежаванняў або прымусовага выгнання.

    Тэкст заявы цалкам (на англійскай мове)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці