Як журналісты асвятляюць экалагічныя праблемы? Расказвае «Экадом»
Беларускія незалежныя медыя нястомна працуюць кожны дзень. Запыталіся ў Экадома, як журналісты дапамагаюць бачнасці экапраблем у грамадстве.
1. СМІ дапамагаюць беларусам быць актыўнымі грамадзянамі. Напрыклад, калі публікуюць інфармацыю пра грамадскія абмеркаванні і шляхі вырашэння экапраблем, калі на сітуацыю яшчэ можна неяк паўплываць, і інфармуюць, як сітуацыя скончылася.
2. Медыя робяць дзейнасць і экспертнасць экаНДА бачнымі. Звяртаючыся па каментары ў экалагічныя арганізацыі і адзначачаючы іх як крыніцы інфармацыі, медыя паказваюць беларусам, да каго звяртацца пры патрэбе.
3. СМІ дапамагаюць беларусам зразумець наступствы сваіх дзеянняў для саміх сябе і наваколля. Як прыклад, людзей усё яшчэ цікавяць базавыя пытанні пра той жа падзел смецця. Але калі медыя даюць побач каментар эколагаў пра шкоду хімікатаў, мікрапластыка і небяспеку дзікім жывёлам ад звалак, у людзей з’яўляецца матывацыя жыць экалагічней.
4. Журналісты падсвечваюць невідавочнае. З іх дапамогай беларусы зацікаўліваюцца тым, чаму Зяленскі за “зялёны” шлях аднаўленны Украіны пасля вайны, як глабальнае пацяпленне ўплывае на Беларусь ужо сёння і якія экапраблемы стануць паўсядзённасцю нашых дзяцей.
5. СМІ транслююць экапавестку ў массы. Каб сачыць за апошнімі навінамі, можна падпісацца на экалагічныя арганізацыі і Зялёны партал у сацсетках. Экадом шчыра дзячыць медыя за працу!
Рэкамендуем падпісацца на Экадом, каб ведаць навіны па наступных тэмах:
-
права на бяспечнае навакольнае асяроддзе і экапалітыка;
-
антыядзерная кампанія і аднаўляльная энергетыка ў Беларусі;
-
экалагічны лад жыцця;
-
вырашэнне экалагічных праблем у Беларусі;
-
экаактывізм і рэпрэсіі экаактывістаў у Беларусі;
-
экалогія і сучаснае мастацтва, і многае іншае.
Сачыце за навінамі «Экадома» разам з намі!
Чытайце яшчэ:
«Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога не маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне
Што пачытаць: сайты, газеты, часопісы
Дзень народзінаў за кратамі адзначае дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына