• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява аб прызнанні Дзмiтрыя Семчанкі палітычным зняволенным

    Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

    Дзмiтрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы “прэзідэнцкага пула” тэлеканала АНТ. У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. У верасні 2020 года Дзмiтрыя асудзілі за ўдзел у пратэставым маршы 16 жніўня і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

    Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмiтрый Семчанка працаваў у PR-сферы, быў супрацоўнікам кампаніі “Белагро”.

    15 верасня 2022 года Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 КаАП пра дробнае хуліганства. Пасля заканчэння гэтага тэрміну Дзмiтрый не выйшаў на волю і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у яго сацыяльных сетках.

    Калі Дзмiтрый Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ (“распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы”). Дадзены артыкул прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

    У чарговы раз падкрэсліваем, што ў дадзенным выпадку характар ​​дзеянняў абвінавачаныага быў следствам сістэматычных шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закона для абароны парушаных правоў грамадзян, адсутнасцю справядлівага суда і ўмоў для дэмакратычнай і канстытуцыйнай змены ўлады на сапраўдных выбарах.

    Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Дзмiтрыя Семчанкі з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

    На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Дзмiтрыя Семчанкі палітычным зняволеным і патрабуем:

    • неадкладнага вызвалення Дзмiтрыя Семчанкі і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;

    • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;

    • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

     

    Беларуская асацыяцыя журналістаў;

    «Прававая ініцыятыва»;

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

    Беларускі Хельсінкскі камітэт.

    Беларускі ПЭН;

    Lawtrend.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media!  
    30.12.2024

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    31.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Ігар Лосік, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Ірына Слаўнікава, Сяргей Сацук, […]
    10.01.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці