• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Акаўнты «Вот Так», артыкулы «Хартыі’97» і іншыя: папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 17 жніўня ў чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Фота: Jan van der Wolf для pexels.com

    Паводле рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 14 жніўня, экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя два інтэрнэт-рэсурсы праграмы «Вот Так» на тэлеканале Bel­sat. Гэта старонка ў Insta­gram з назвай  «vot­tak­tv» (індэнтыфікатар    instagram.com/vottaktv/?igsh=MWJ4ZDZkNThia2dzdQ%3D%3D) і Telegram-канал з назвай «Вот Так» (ідэнтыфікатар t.me/vottaktv).

    У той самы дзень той жа суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» некалькі публікацый, размешчаных на сайце Charter97.org. Гэта артыкул «Наталья Радина: Война для Лукашенко может иметь неожиданные последствия»  (ідэнтыфікатар charter97.org/ru/news/2024/4/3/590046), які выйшаў сёлета 19 жніўня. А таксама тэксты «В Европарламенте говорили об убийствах белорусских политзаключенных», апублікаваны 4 красавіка (ідэнтыфікатар charter97.org/ru/news/2024/4/19/592149) і «Наталья Радина в «Gaze­cie Wybor­czej»: Беларусь будет свободной!», апублікаваны 16 траўня (ідэнтыфікатар  charter97.org/ru/news/2024/5/16/595257).

    Пры гэтым уласна сайт Charter97.org быў унесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў яшчэ 24 лютага 2022 года паводле рашэння суда Ленінскага раёна Брэста.

    14 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай» і старонку ў сацыяльнай сетцы «X» з назвай Franak Via­cor­ka (ідэнтыфікатар twitter.com/franakviacorka). Нагадаем, 9 жніўня суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці абвясціў экстрэмісцкім акаўнт «Франак Вячорка» ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Яшчэ раней, 31 ліпеня, той самы суд прызнаў экстрэмісцкім акаўнт «Франак Вячорка» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

    Гэтаксама 14 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй змест дзвюх старонак у сацыяльнай сетцы «X».  Гэта  старонкі Unit­ed Tran­si­tion­al Cab­i­net of Belarus (ідэнтыфікатар twitter.сom/@CabinetBelarus) і Pavel Latush­ka, (ідэнтыфікатар  twitter.сom/@PavelLatushka).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці