• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Актывістка «Руху 328» спецыфічна каментавала справу магілёўскага даішніка. На яе завялі крымінальную справу

    Актывістка «Матчынага руху 328» Марына Мацулевіч паведаміла ў фэйсбуку, што ў яе канфіскавалі тэхніку і вязуць у Следчы камітэт. На яе нібыта завялі справу па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса — «абраза асобы пры выкананні». 

    Гэтая жанчына прэзентуе сябе бізнес-трэнерам.

    У «Матчын рух 328» трапіла тыпова — яе адзінага сына Рамана асудзілі за распаўсюд наркотыкаў ажно на 14 год. Гэтае гора зрабіла яе адной з самых заўважных фігур у руху: яна раздала шмат інтэрв’ю, удзельнічала ў галадоўцы пад сценамі Валадаркі.

    У сваіх публічных ацэнках дзейнасці сілавых органаў і ўладаў Мацулевіч даволі рэзкая, у ацэнках свайго лёсу — жаласлівая. 

    У прыватнасці, яна публічна расказвае пра праблемы сямейнага жыцця, пра суіцыд сваёй маці.

    «Мой сын быў у дэпрэсіі з‑за праблем у асабістым жыцці і бізнэсе. У перыяд чорнай паласы знаёмы прапанаваў Раману расслабіцца і паспрабаваць наркотык. Сын не ведаў, што гэта за рэчыва.

    Потым, калі, як той казаў, спадабалася, сказаў, што можна атрымліваць наркотыкі дарма, аказваючы паслугі дастаўкі.

    Вось цяпер чытаеш каментары пад рознымі інтэрв’ю маці, асуджаных па гэтым артыкуле, і там пішуць: «Трэба было выхоўваць».

    А я выхавала вельмі добрага сына. Я выхавала разумнага, добрага, таленавітага чалавека. Ён апынуўся ў такой сітуацыі, таму што знаходзіўся ў цяжкім псіхалагічным становішчы», — расказвала Марына Мацулевіч у інтэрв’ю Куку.орг.

    Апошнія паведамленні ў сацыяльных сетках Марыны датычылі гібелі даішніка ў Магілёве. Жанчына выкладвала даволі спецыфічныя развагі ў духу: «Калі хлопец з ДАІ сапраўды так зрабіў [суіцыд — Рэд.], то ён, канечне, герой».

    За абразу асобы пры выкананні ёй можа пагражаць да трох гадоў абмежавання волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці