• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ідзе стварэнне новага органа самарэгулявання медыясектара. Расказвае Алег Агееў

    Пра ідэю новай рэдакцыі стандартаў і органа самарэгулявання сайту БАЖ расказаў кіраўнік Прававога цэнтра, намеснік старшыні БАЖ Алег Агееў. 

    Агееў партрэт

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Апошнія месяцы эксперты медыясупольнасці вядуць распрацоўку канцэпцыі новага органа этычнага самарэгулявання медыясектара. У прапановах, што неўзабаве будуць прадстаўленыя на абмеркаванне супольнасці, закладзеная ідэя новага этычнага пагаднення паміж недзяржаўнымі СМІ.

    Што прапануецца стварыць на месцы Камісіі па этыцы БАЖ, якая вымушана спыніла сваю дзейнасць у 2021 годзе?

    Камісія па этыцы БАЖ магла разглядаць факты парушэнняў журналісцкай этыкі і даваць свае рэкамендацыі. Так склалася, што яна прыпыніла сваю дзейнасць, але патрэба у органе самарэгулявання для медыйнай супольнасці нікуды не знікла. Прычым не толькі з боку медыясупольнасці, але і беларускага грамадства.

    Усе запыты па стварэнні органа самакіравання дасылалі ў БАЖ. Адпаведна, напрыканцы мінулага года Рада БАЖ даручыла Алегу Агееву падрыхтаваць бачанне, як можа выглядаць новы орган і перапрацаваныя прынцыпы прафесійнай дзейнасці.

    Навошта медыясупольнасці новы орган?

    — Сёння вядзецца праца па падрыхтоўцы канцэпцыі новага органа і новай рэдакцыі прафесійных стандартаў.

    Жыццё не стаіць на месцы: група экспертаў падсумоўвае практыку  камісіі па этыцы БАЖ і вывучае адпаведны досвед іншых краін, дзе існуюць журналісцкія стандарты. Яны плануюць прапанаваць беларускай медыясупольнасці шэраг новаўвядзенняў у прафесійныя стандарты, што дыктуюць патрэбы сённяшняга дня. Напрыклад, новы кодэкс прафесійных стандартаў і прынцыпаў вызначыць стаўленне да штучнага інтэлекту, да сацыяльных сетак, да іншых злабадзённых аспектаў журналісцкай дзейнасці.

    Гэта спроба выпрацаваць агульныя стандарты для ўсяго медыясектара. Што, аднак, не замінае рэдакцыям ствараць дадатковыя механізмы і органы, якія займаюцца прыкладна тым жа самым.

    Наколькі я ведаю, у большасці краін Еўрасаюза існуе трохузроўневая сістэма. Яна ўключае савет па медыям, створаны сумесна з дзяржавай, яго стварэнне, паўнамоцтвы, статус, фінансаванне прапісаны ў законе. Медыясупольнасць стварае свой орган, а кожная буйная рэдакцыя мае асобных прадстаўнікоў ці нават органы, якія разглядаюць спрэчныя пытанні па стандартах журналістыкі.

    Што прапануецца

    — Існуе некалькі розных падыходаў, разбірацца з якімі давядзецца не экспертам, а медыясупольнасці.

    Адна група экспертаў працуе над чарнавіком кодэкса, які прадугледжвае варыятыўнасць падыходаў. Усе жадаючыя прадстаўнікі медыясектара могуць прыняць удзел у абмеркаванні і фармаванні выніковага варыянта прынцыпаў. Задача экспертаў — падрыхтаваць для медыясектара глебу для абмеркавання, а не пачынаць дыялог з нуля. Стартавая база размовы павінна ўключаць у сябе як мага больш падыходаў, каб было з чаго выбіраць, каб стварыць канкурэнтнасць ідэяў і прапаноў.

    Другая група экспертаў паралельна выпрацоўвае палажэнне аб новым органе — органе самарэгулявання медыйнага сектара. Калі камісія па этыцы БАЖ з’яўлялася структурнай адзінкай Асацыяцыі, то ў новым варыянце гэты орган павінны абіраць не сябры БАЖ, а максімальна вялікая колькасць людзей павінна далучыцца і да яго абрання, і да яго функцыявання.

    Эксперты працуюць над агульнымі стандартамі для ўсяго медыясектара

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    У ідэале хацелася б, каб усе суб’екты медыясектара маглі дэлегаваць сваіх прадстаўнікоў і ўдзельнічаць у працы новага органа.

    Гэта няпростая задача: патрэбны орган незалежны, які будзе падпарадкоўвацца толькі прафесійным прынцыпам. Але пры гэтым ён павінен стаць аўтарытэтным, а ягоныя рашэнні мусяць адэкватна ўспрымацца ўсімі суб’ектамі медыясектара. Шматграннасць задач накладае на ўсю медыясупольнасць істотны выклік: як дамовіцца між сабой і як выбіраць сябраў новага органа? Наперадзе нас чакаюць гарачыя дыскусіі.

    Хто рыхтуе праекты

    — Ёсць дзве групы экспертаў, кожная па тры чалавекі, якія працуюць над новым палажэннем і новым кодэксам. Плануецца, што напрыканцы верасня на абмеркаванне медыясупольнасці мы вынесем драфт абодвух дакументаў.

    У экспертную групу, якая працуе над новым палажэннем, увайшлі людзі з вопытам працы ў камісіі па этыцы БАЖ, юрысты, якія маюць вопыт стварэння такіх органаў. У другую экспертную групу (яна распрацоўвае кодэкс) увайшлі вопытныя журналісты, з бездакорнай рэпутацыяй і аўтарытэтам у медыясупольнасці.

    Трэба разумець, што ўсе суб’екты медыясектара павінны пагадзіцца з паўнамоцтвамі, якія гатовы даць гэтаму органу. Калі большасць выступіць за стварэнне дарадчага органа, значыць, такія паўнамоцтвы і атрымае. Але гэта мусяць вырашыць не эксперты, а ўся медыясупольнасць.

    Хачу адразу сказаць, што ўжо на гэтым этапе паўстае шмат пытанняў. Таму ад імя БАЖ мы будзем рабіць апытанкі, каб ужо на падрыхтоўчым этапе максімальна пазбегнуць верагоднасці рознага прачытання той ці іншай прапановы. 

    Калі з’явіцца новы орган

    — Да верасня мы плануем падрыхтаваць чарнавікі новых палажэння і кодэкса.

    Мяркуем да сакавіка 2025 года правесці дзве офлайн-сустрэчы, а таксама 6 ці 8 анлайн-сустрэч. Заклікаем далучыцца да абмеркавання галоўных законаў медыясупольнасці ўсіх жадаючых: мы выкладзем абодва праекты ў свабодны доступ, каб журналісты ў тэставым рэжыме маглі дасыласць свае прапановы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці