• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алексіевіч вязе ў Мінск Сакурава. Хто гэты смелы чалавек?

    Вядомы расійскі рэжысёр выступіць перад мінскай публікай 28 кастрычніка.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/sokurov1-wpzui.jpg

    66-гадовы Аляксандр Сакураў працуе ў жанры інтэлектуальнага кіно. Ягоныя фільмы «Малох», «Цяля», «Аляксандра», «Расейскі каўчэг» былі намінаваныя на «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафестывалю. А «Фаўст» у 2011 годзе здабыў «Залаты Леў» Венецыянскага фестывалю.

    Сакураў у кіно складана эксперыментуе: ягоны «Расейскі каўчэг» [«Русский ковчег»] быў зняты адным суцэльным кадрам, без мантажу.

    У той жа час Сакураў не проста рамеснік кіно. Ён інтэлектуал, які займае выразную палітычную пазіцыю.

    У снежні 2016 года ён не пабаяўся на сустрэчы з Пуціным у твар папрасіць вызвалення арыштаванага ў Крыме па абвінавачванні ў тэрарызме ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова.

    А перад тым, у сакавіку 2014 года, калі Расія пагрузілася ва ўра-патрыятызм на хвалі анексіі Крыма, Сакураў выступіў з заявай, у якой адзначыў, што выкарыстанне ваеннай сілы супраць украінцаў будзе мець незваротныя наступствы для самой Расеі. Ён заклікаў расіян паважаць жаданне украінцаў жыць асобнай дзяржавай: «Мы не адзін народ з украінцамі, мы розныя. У нас ўнутрана розныя культуры.

    Нездарма ўкраінцы заўсёды хацелі жыць асобнай дзяржавай. Так, мы блізкія, у нас ёсць шмат падобнага, але гэта не азначае, што мы адзін народ. Гэта зусім не так. Мы розныя і нам гэтую рознасць трэба паважаць і шанаваць».

    На выбарах 2016 года Сакураў узначальваў пецярбургскі спіс апазіцыйнай партыі «Яблык», пры гэтым застаючыся беспартыйным.

    А ў лютым 2017 года Аляксандр Сакураў сказаў, што расейскія палітычныя каментатары, а таксама супрацоўнікі расійскага тэлебачання і радыёвяшчання рана ці позна паўстануць перад Гаагскім трыбуналам, паколькі яны «з’яўляюцца правакатарамі, якія падчас пажару раскідваюцца запалкамі».

    «Яны павінны быць пакараныя, — дадаў Сакураў. — Гэта ж проста злачынцы, якія працуюць і на дзяржаўных, і на прыватных каналах. І там, і там няма ніякай адказнасці за падобныя паводзіны».

    Сакурава ў «Клубе Алексіевіч» прыме сталічны Дом Кіно. Гэта будзе субота, сустрэча пачынаецца а 19‑й гадзіне, уваход па запрашэннях, але, мусіць, пры жаданні туды можна будзе прабіцца і так.
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці