• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Алену Прыходзька абвесцілі ў вышук

    Фотаздымак Алены Прыходзькі, былой супрацоўніцы светлагорскай медыякампаніі «Ранак», з’явіўся на міліцэйскіх стэндах у пераліку асоб, якія знаходзяцца ў вышуку «за здзяйсненне злачынстваў». Журналістку вышукваюць паводле артыкула 361–1 КК РБ — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».

    Алена Прыходзька

    Алена Прыходзька. Фота: з асабістага архіву

    У абвестцы на міліцэйскім стэндзе «Увага, вышук!» таксама пазначана, што падазраваная «схавалася ад ГУСК» (галоўнага ўпраўлення Следчага камітэта). 

    Рэдактарка і медыяменеджарка Алена Прыходзька пацвердзіла службе маніторынгу БАЖ факт пераследу яе беларускімі праваахоўнікамі.

    «Да абвяшчэння ў вышук стаўлюся роўна, бо гэта ўсё было чакана. Але не лічу сябе злачынкай, вядома ж. Раней у маіх кватэрах былі ператрусы, у лістападзе 2024-га. Тады я зразумела, што крымінальная справа на мяне ёсць. Мяркую, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе пра мой удзел у Каардынацыйнай Радзе, бо вобшукі былі акурат у лістападзе, калі ва ўсіх чальцоў КР яны адбыліся. Але ў СК мяне запрашалі яшчэ ў студзені 2021-га, тады я і з’ехала, не з’явілася па запрашэнні», — пракаментавала сітуацыю журналістка.

    Алена Прыходзька — супрацоўніца ліквідаванай уладамі прыватнай медыякампаніі «Ранак». У 2020‑м прымала актыўны ўдзел у палітычных працэсах, стала каардынатаркай збору подпісаў у падтрымку кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, потым удзельнічала ў кампаніі назірання грамадскай ініцыятывы «Чэсныя людзі». У 2021 годзе яна была вымушаная з’ехаць з Беларусі за мяжу, дзе працягнула працаваць як карэспандэнтка і аўтарка падкастаў на радыё «Ўнэт».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці