• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксей Дзікавіцкі паведаміў пра арышт бацькоўскага дома ў Пінску

    Пра арышт яшчэ адной хаты ў Беларусі расказаў журналіст і медыяменэджэр Аляксей Дзікавіцкі на сваёй старонцы ў Face­book.

    Аляксей Дзікавіцкі паведаміў пра арышт бацькоўскага дома ў Пінску

    Фота: Face­book Аляксея Дзікавіцкага

    «Хаты ў вёсцы, якую збудаваў мой дзед, у якой я гадаваўся да школы, ім мала, — піша Аляксей Дзікавіцкі. — Даведаўся сёння, што арыштавалі яшчэ і дом у Пінску, які перадаў мне ў спадчыну бацька.

    Так, той самы на рагу вуліцаў Гогаля і Пралетарскай, у якім жыла ўся нашая вялікая сям’я, дзе мы з сябрамі праяўлялі свае аматарскія фотаздымкі і слухалі метал, дзе ў 1990‑м мама пашыла першы ў маім жыцці бел-чырвона-белы сцяг, адкуль я 35 гадоў таму паехаў у інстытут, а яшчэ праз восем пайшоў “выкупаць нявесту” — будучую маю жонку. Той, у якім памерла мая бабуля».

    Галоўны менэджэр Belarus Tomor­row адзначыў, што дагэтуль не ведае, якія яму высунулі абвінавачванні.

    Раней улады наклалі арышт на хату ў вёсцы Мястковічы Пінскага раёну, якую пабудаваў дзядуля Дзікавіцкага. Абодвум пабудовам, паводле допісу, каля 100 гадоў, яны не маюць значнай матэрыяльнай каштоўнасці.

    «Веру ў тое, што ў новай Беларусі нерухомасць мне і іншым, у каго яе незаконна адбіраюць, будзе вернутая, а вінаватыя адкажуць у адпаведнасці з законам. І не таму, што я асабіста прагну помсты — не, а таму, што іначай той новай Беларусі — прававой дзяржавы мы ніколі не пабудуем», — адзначыў Дзікавіцкі. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці