• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Пра змаганне са светам і самім сабой». Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра новую кнігу на палескай гаворцы

    «Гэта вершы апошніх двух гадоў, які для мяне важныя асабіста, бо гэта закрыццё пэўнага этапу ў жыцці».

    Аляксей Дзікавіцкі расказаў пра новую кнігу вершаў «Полэшук 2.0»

    Аляксей Дзікавіцкі. Фота: Беларуская служба Польскага радыё

    Журналіст Аляксей Дзікавіцкі выдаў трэцюю кнігу на палескай гаворцы – «Полэшук 2.0». Дзве папярэднія – гэта «Оньдэ» і «Світомузыка».

    «Оньдэ» — гэта зборнік апавяданняў і вершаў, «Світомузыка» — вершы і пераклад сусветнавядомых рок-гітоў. Што сабой уяўляе трэцяя кніга?

    - На пытанне, пра што гэтая кніга, я жартую часам: ні пра што, бо гэта паэзія. Гэта не аповесць, якая мае свой наратыў. Гэта вершы апошніх двух гадоў, які для мяне важныя асабіста, бо гэта закрыццё пэўнага этапу ў жыцці. Гэта вершы перадусім пра пачуцці, пра змаганне са светам, каторы вакол нас, ну і самім сабой.

    «Полэшук 2.0», як і першыя дзве кнігі, напісаныя на палескай гаворцы. Для вас гэта дыялект, гаворка, мова?

    - Пару гадоў таму ў Празе я пачуў ад адной адмысловец, якая займаецца пытаннямі дыялектаў, і яна мне сказала такую фразу, каторая мне вельмі спадабалася. А менавіта яна сказала, што калі на дыялекце ці гаворцы паўстае літаратура, то значыць гэта мова. Таму я цяпер за спакойным сумленням кажу, што гэта мова.

    Аляксей, мы ведаем пра стаўленне дзяржавы да беларускай мовы. Ці вы можаце нешта сказаць пра стаўленне да палескай гаворкі?

    - Мне падаецца, што ніякага стаўлення няма. Мы ж ведаем, што ў Беларусі, на жаль, знішчаецца ўсё, што беларускае, а што тут казаць пра рэгіянальную мову? Гэта развітыя дзяржавы, якія шануюць уласную мову, патрымліваюць рэгіянальныя дыялекты, гаворкі. Я ж памятаю, у савецкія часы было заўсёды так: гэта вясковая мова, гэта сорамна. І я думаю, што ўлады вяртаюць той наратыў, якія мы памятаем з савецкай школы. А ён быў такі: уся выбітная, вялікая літаратура толькі на рускай мове. А па беларуску – фальклор, лапці і гэтак далей. Не думаю, што ёсць некая патрымка. Не ведаю, ці мая першая кніга ёсць у бібліятэцы ў Пінску, хоць я яе перадаваў.

    Чаго вы жадалі б для палескай гаворкі ў новай Беларусі?

    - Каб людзі, якія ўсё яшчэ карыстаюцца гэтай гаворкай, спакойна на гэтай гаворцы размаўлялі, каб дзяржава рэальна рабіла нейкія захады, каб даць гэтаму рэгіёну культурна-этнічную аўтаномію. Не ў сэнсе межаў, а дзяржаўнай падтрымкі. Я б хацеў, каб краіны, на тэрыторыі, дзе ёсць Палессе — Беларусь і Украіна — падтрымлівалі рэгіён з двух бакоў, бо гэта адна і тая ж культурная прастора. І я думаю, што ён мае вялікі патэнцыял не толькі культурны, але і турыстычны.

    Поўную размову і вершы, якія чытае сам Аляксей Дзікавіцкі, слухайце тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці