• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Дзядок: «Мяне ратуе толькі адно: я ведаю Колю»

    «Новы Час»  піша, што  1 траўня, спаўняецца 900 дзён, як актывіст анархісцкага руху і аўтар «Новага Часу» Мікалай Дзядок за кратамі.

    Бацька палітвязня Аляксандр Дзядок днямі даведаўся, што 24 красавіка Мікалай выйшаў з ШІЗА, дзе правёў 10 сутак нібыта за тое, што лёг спаць на некалькі хвілін раней, чым дазволена.

    — Як заўжды, бадзёры, спакойны, упэўнены ў сабе, — апісвае Аляксандр Дзядок стан сына пасля пакарання.

    Да гэтага ад Міколы цягам месяца не было лістоў і тэлефанаванняў — родныя не ведаюць, з чым гэта звязана. Але, гаворыць бацька палітвязня, галоўнае, што ён здаровы і ў яго ўсё ў парадку. Па словах спадара Аляксандра, паводле лістоў, што прыходзілі ад Міколы месяц таму, становішча ў яго больш-менш нармальнае, са здароўем таксама сур’ёзных праблем няма.

    З пачатку года Мікалай Дзядок ужо чатыры разы пабываў у штрафным ізалятары: тры разы правёў там па сем сутак, апошні — 10.

    — Да ШІЗА ён ставіцца досыць спакойна: кажа «аддам абавязак радзіме — пайду ў ШІЗА», — іранізуе Аляксандр Дзядок.

    У гродзенскай турме, дзе Мікола адбывае пакаранне, яму забаронены пасылкі і перадачы нават ад сваякоў, атаварка дазволена раз на месяц на адну базавую. Праўда, родным удалося даслаць яму медыцынскую бандэроль з неабходнымі прэпаратамі. Спатканняў у вязня таксама няма. Адзінае — часам дазваляюць патэлефанаваць.

    — За чатыры месяцы ён тэлефанаваў два разы. Паразмаўляць дазваляюць максімум 10 хвілін. Ніколі не ведаем, калі ён патэлефануе.

    У зняволенні Мікола стараецца займацца самаразвіццём, шмат чытае. Аказалася, у турме някепская бібліятэка.

    — Ён неяк напісаў мне, што шмат добрых людзей пакінулі пасля сябе добрыя кнігі. Да таго ж мы даслалі яму грошы, і ён замовіў сабе літаратуру на розных рэсурсах.

    Аляксандр Дзядок прызнаецца, што прымушае сябе менш думаць пра тое, у якім становішчы знаходзіцца яго сын — іначай можна проста звар’яцець. Пераключаецца на працу і іншыя справы, хоць часам, што называецца, накрывае.

    — Мяне ратуе толькі адно: я ведаю Колю, яго моц, характар, волю і ўпэўненасць ва ўласнай рацыі. І я ўпэўнены, што гэта бачаць і разумеюць турэмшчыкі.

    Нагадаем, 10 лістапада 2021 года Мікалая Дзядка асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Спачатку палітвязень адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі ў Горках, потым яго перавялі ў гродзенскую турму.

    Чытайце яшчэ: 

    Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

    «Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

    Баявыя экстрасэнсы контрнаступу: як расійскія прапагандысты падаюць кантэнт з удзелам варажбітаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці