Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу
Палітвязень Аляксандр Фядута трапіў у турэмную бальніцу амаль адразу пасля пераводу ў магілёўскую калонію.
У Аляксандра Фядуты абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі. Ён і да арышту быў не самы здаровы чалавек.
Палітолага асудзілі да 10 гадоў зняволення па «справе змоўшчыкаў». Яго разам з Юрасём Зяньковічам і Рыгорам Кастусёвым звінавацілі ў спробе зрынуць дыктатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабаронцы палічылі справу справакаванай і сфальсіфікаванай і прызналі асуджаных па ёй палітзняволенымі.
Чытайце яшчэ:
Александр Фридман: “Пропаганда — очень закрытая система. Свет в эту тьму не проникает”
«Мы здолелі захаваць галоўнае: нашу салідарнасць і ўменне дзейнічаць разам»: што жадаюць на святы калегі
Як невыплачаныя сродкі па знешнім дзярждоўгу перанакіроўваюцца на пазапланавыя “субсідыі” прапагандыстам
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў