Амаль 70 % еўрапейскіх журналістаў сутыкаліся з ціскам з‑за прафесійнай дзейнасці
Падчас канферэнцыі "Свабодныя медыя Еўропы" былі прадстаўленыя вынікі даследавання: апытання еўрапейскіх журналістаў на тэму самацэнзуры і страхаў, звязаных з прафесіяй.

Згодна з гэтым апытаннем, за апошнія тры гады неабгрунтаванае ўмяшальніцтва ў прафесійныя справы ў выглядзе псіхалагічнага ціску адчувалі 69 % еўрапейскіх журналістаў.
50 % апытаных журналістаў сутыкаліся з запалохваннямі з боку розных груп інтарэсаў;
43 % зведвалі запалохванні з боку палітыкаў;
13 % сутыкаліся з сэксуальнымі дамаганнямі;
46 % журналістаў пагражалі сілай;
25 % апытаных заявілі, што іх крыніцы былі скампраметаваныя;
48 % баяцца, што іх крыніцы будуць скампраметаваныя.
23 % апытаных журналістаў спазналі:
- 
Арышт; 
- 
Расследаванні; 
- 
Пагрозу пераследу і пераслед (грамадзянскі ці крымінальны) з‑за парушэння розных законаў; 
38 % апытаных журналістаў непакояцца за сваю бяспеку;
39 % непакояцца за бяспеку сям’і і сяброў
Псіхалагічныя наступствы неабгрунтаванага ўмяшальніцтва ў прафесійную дзейнасць:
64 % апытаных асноўным наступствам назвалі стрэс;
47 % непакой;
24 % дэпрэсію;
15 % выгаранне.

Вынікі самацэнзуры для журналістаў:
- 
Немагчымасць прадставіць усе факты, якія ёсць у распараджэнні; 
- 
Змена фокусу артыкула з канкрэтных асобаў на арганізацыі, якія гэтыя асобы прадстаўляюць; 
- 
«Я праверыў яшчэ раз тэкст, і выкінуў з яго некаторыя факты», — напісаў адзін з рэспандэнтаў. 
Якія яшчэ наступствы самацэнзуры?
31 % журналістаў змягчаюць свае вострыя крытычныя гісторыі;
23 % прытрымліваюць інфармацыю;
19 % афармляюць кантэнт згодна з інтарэсамі кампаній;
15 % перастаюць займацца крытычнымі і вострымі гісторыямі.
Журналісты, якія перажылі неабгрунтаванае ўмяшальніцтва, значна больш, чым тыя, у каго не было такога досведу, схільныя да
- 
адчування, што яны не змогуць абараніць свае крыніцы; 
- 
хвалявацца за сваю персанальную бяспеку і бяспеку сваіх блізкіх; 
- 
значна больш хвалююцца, што яны стануць ахвярай неапраўданага ўмяшальніцтва зноў; 
- 
да самацэнзуры. 
Даследаванне: У Беларусі 22 % журналістак сутыкаліся з сэксуальным дамагальніцтвам
 @bajmedia
                        @bajmedia