Андрэй Бастунец: Павал заставаўся і застаецца знакавай асобай у беларускай журналістыцы
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Старшыня ГА “БАЖ” пракаментаваў у Фэйсбуку забойства Паўла Шарамета:
– Вельмі цяжка. Мы з Паўлам не былі блізкімі знаёмымі, але ж добра ведалі адзін аднаго. Сустракаліся і ў Мінску, і ў Маскве, і ў Вільнюсе… Калісьці я нават пачынаў весьці блог на «Беларускім партызане», але потым кінуў: не хапала часу пісаць нават для baj.by.
Апошнім часам Павал працаваў ва Украіне, але заставаўся знакавай асобай у беларускай журналістыцы. Заставаўся – і застаецца. Але ж у гэткія хвіліны думаеш не пра знакі і прафесію, а пра – чалавека. Якога больш няма. Жудасна. Спачуванні родным і блізкім…
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў