• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія традыцыі ў аб’ектыве Альфрэда Мікуса

    Анлайн-часопіс ALOVAK прысвяціў гэты артыкул унікальнаму беларускаму фатографу, майстру рэпартажнай здымкі Альфрэду Мікусу. На вялікі жаль, ён ужо не пабачыць гэты допіс. Сёлета гэты таленавіты  і энэргічны чалавек раптоўна сышоў з жыцця, яму было ўсяго 57. Сімвалічна, што гэта адбылося ў дзень фатографа і падчас фэсту традыцыйнай культуры “Пятровіца”, які ён так любіў здымаць…

    Усе фота: Альфрэд Мікус

    Альфрэд Мікус родам з Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У прафесійную мастацкую фатаграфію ён прыйшоў у 42 гады. І ўжо праз пяць год стаў уладальнікам самых прэстыжных узнагарод у гэтай сферы – залатых медалёў FIAP (Міжнароднай федэрацыі фатаграфічнага мастацтва), UPI (Міжнароднага Саюза Фатографаў) і іншых вядомых сусветных фотасупольнасцей.

    Фэст традыцыйнай народнай культуры “Пятровіца” ў в. Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці

    Аб’ездзіўшы дзясяткі краін, ажыццявіўшы мноства фотапраектаў, спадар Мікус вырашыў для сябе, што за цікавымі і ўнікальнымі кадрамі не абавязкова ехаць далёка. Дастаткова глыбей даведацца пра Беларусь — пра яе культуру і традыцыі.

    Так асноўнай тэмай для здымак у фатографа сталі старажытныя абрады, фэсты і святы, якія праводзяцца ў беларускіх вёсках  і мястэчках.

    Фэст традыцыйнай народнай культуры “Пятровіца” ў в. Шыпілавічы Любанскага раёна Мінскай вобласці

    Спадару Мікусу не падабаліся пастановачныя здымкі:

    “Я за рэальныя сюжэты. А іх вакол незлічонае мноства. У гэтым пераканаўся яшчэ на пачатку сваёй фатаграфічнай кар’еры, калі з сябрамі-аднадумцамі аб’ездзіў дзясяткі беларускіх рэгіёнаў. Быў прыемна здзіўлены, як шмат у нашай краіне ўнікальных архітэктурных помнікаў — храмаў, закінутых сядзіб…”.

    Фестываль ранняга сярэднявечча «У гасцях у Радзімічаў» у в. Радамля, Чавускага раёна Магілёўскай вобласці

    Фатограф лічыў, што турыстам у Беларусі трэба абавязкова паказваць нашы старажытныя абрады, ён лічыў іх “неверагодна каларытнымі”. У прыклад прыводзіў палескія “Ваджэнне куста” і “Перанос свечкі”, а таксама Пятроўскі фэст у Любанскім раёне:

    “Вось што сапраўды трэба папулярызаваць! Усё зроблена ад душы, не для галачкі, а сапраўды для людзей. Такія мерапрыемствы не павінны быць зачыненымі дзействамі”.

    Абрадавае свята “Багач” у Вязынцы

    Альфрэд Мікус дзяліўся сваім сакрэтам удалай здымкі:

    “Кожны раз еду на абрад і кожны раз улюбляюся. Выбіраю двух-трох чалавек, якіх здымаю часцей за іншых, і рэальна ў іх улюбляюся. Пражываю кожную здымку, апускаюся ў характар, у эмоцыю. І пасля здымкі яшчэ 3–4 дні хаджу закаханым”.

    Фестываль вясельных традыцый “Вяселле фэст” у сядзібе “Стулы”, Пружанскі раён Брэсцкай вобласці

    Альфрэд Мікус на фэсце “Пятровіца”

    Яшчэ больш адметных фота Альфрэда Мікуса з беларускіх фэстаў і святаў

    Купалле ў Ракаве

    Купалле ў Строчыцах

    Фэст “Наш Грунвальд” у Дудутках

    Абрад “Ваджэнне і пахаванне Стралы” у в.Стаўбуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці

    Багач у Вязынцы

    Фэст “Гальшанскі замак”

    Фэст “Купальскае кола” у Строчыцах

    Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў в.Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

    Адкрыццё экспазіцыі «Беларускі народны строй» у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах

    Чытайце яшчэ: 

    У Менску прайшоў сэмінар для прапагандыстаў дзяржаўных СМІ і фэйкавых экспэртаў замежжа. Сярод арганізатараў — інстытут UNESCO

    «Мы не прыехалі працаваць на вайну, мы жывем на гэтай вайне». Вялікая размова з журналістамі «Суспільного» з Харкава

    Олег Агеев: «Я спросил: «А какое преступление вы хотите раскрыть при помощи карты, изданной в Австро-Венгерской империи?»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці