Каляндарны план кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 2020 год
Дзень выбараў прэзідэнта Беларусі — 9 жніўня 2020 года.

| 
 Этапы выбарчага працэсу  | 
 Тэрмін правядзення  | 
| 
 Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 80 дзён і заканчваецца за 50 дзён да выбараў)  | 
 З 21 мая па 19 чэрвеня ўключна 
  | 
| 
 Прадстаўленне падпісных лістоў у раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах камісіі (не пазней за 50 дзён да выбараў)  | 
 Не пазней за 19 чэрвеня 
  | 
| 
 Праверка сапраўднасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і сапраўднасці дадзеных пра колькасць подпісаў  | 
 У дзесяцідзённы тэрмін пасля здачы падпісных лістоў 
  | 
| 
 Прадстаўленне ў Цэнтральную выбарчую камісію дакументаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты  | 
 З 20 чэрвеня па 4 ліпеня ўключна  | 
| 
 Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій  | 
 Не пазней за 21 чэрвеня ўключна  | 
| 
 Стварэнне ўчастковых выбарчых камісій (не пазней чым за 45 дзён да выбараў)  | 
 Не пазней за 24 чэрвеня ўключна  | 
| 
 Апублікаванне ў прэсе рашэнняў аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій  | 
 У сямідзённы тэрмін пасля прыняцця рашэння  | 
| 
 Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты (пачынаецца за 35 дзён і завяршаецца за 25 дзён да выбараў)  | 
 З 5 па 14 ліпеня ўключна  | 
| 
 Адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фінансавання выдаткаў па вядзенні перадвыбарнай агітацыі  | 
 З дня рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты  | 
| 
 Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі звестак пра паступленне і выдаткаванне сродкаў выбарчых фондаў асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты, кандыдатаў у прэзідэнты  | 
 У двухдзённы тэрмін з дня атрымання звестак ад падраздзяленняў “Беларусбанка”  | 
| 
 Выдача кандыдатам у прэзідэнты пасведчанняў аб рэгістрацыі  | 
 У двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі  | 
| 
 Правядзенне лёсавання паміж кандыдатамі ў прэзідэнты для вызначэння даты і часу выступаў па дзяржаўным тэлебачанні і радыё  | 
 Не пазней чым у трохдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі кандыдатаў  | 
| 
 Перадача Цэнтральнай выбарчай камісіяй у сродкі масавай інфармацыі для абнародавання паведамлення аб рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты  | 
 Не пазней чым на чацвёрты дзень пасля рэгістрацыі 
  | 
| 
 Абскарджанне адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам  | 
 У трохдзённы тэрмін у Вярхоўны суд, які павінен разгледзець скаргу ў трохдзённы тэрмін  | 
| 
 Перадвыбарчая агітацыя  | 
 З моманту рэгістрацыі кандыдатаў і да 8 жніўня ўключна  | 
| 
 Апошні тэрмін прадстаўлення кандыдатамі тэксту сваёй праграмы ў СМІ (вызначаныя Цэнтральнай выбарчай камісіяй) для апублікавання  | 
 Не пазней за 19 ліпеня  | 
| 
 Выраб агульных плакатаў з біяграфіямі кандыдатаў для размяшчэння на ўчастках для галасавання і ў іншых месцах, а таксама інфармацыйных матэрыялаў пра кандыдатаў для накіравання выбаршчыкам  | 
 Не пазней за 20 ліпеня 
  | 
| 
 Афармленне на выбарчых участках стэндаў з інфармацыяй пра кандыдатаў (не пазней чым за 14 дзён да выбараў)  | 
 Не пазней за 25 ліпеня  | 
| 
 Спыненне публікацыі вынікаў апытанняў грамадскай думкі, звязаных з выбарамі, і прагнозаў іх вынікаў (за 5 дзён да выбараў)  | 
 4 жніўня  | 
| 
 Датэрміновае галасаванне (пачынаецца не раней чым за 5 дзён да выбараў)  | 
 З 4 па 8 жніўня  | 
| 
 Завяршэнне перадвыбарнай агітацыі (у дзень перад выбарамі)  | 
 8 жніўня  | 
| 
 Правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  | 
 9 жніўня  | 
| 
 Прадстаўленне пратаколаў пра вынікі галасавання па абласцях і горадзе Мінску ў Цэнтральную выбарчую камісію  | 
 Не пазней за 13 жніўня  | 
| 
 Абвяшчэнне вынікаў выбараў  | 
 Не пазней за 19 жніўня  | 
| 
 Правядзенне другога туру галасавання  | 
 Не пазней за 23 жніўня  | 
                        @bajmedia