• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Класкоўскі: Сістэма імкнецца запалохаць грамадства, каб ніхто не мог узняць галаву, каб не было альтэрнатыўнай думкі

    Палітычны аглядальнік для "Салідарнасці" — пра тое, ці атрымаецца ва ўладаў зачысціць інфармацыйную прастору пад нуль.

    У Беларусі зноў разгледзяць папраўкі ў Закон аб СМІ. Як заявіла экс-міністарка інфармацыі, а цяпер дэпутатка і адказная за падрыхтоўку законапраекта Лілія Ананіч, прапанаваныя навацыі істотна пашыраць магчымасць рэгулятара «адэкватна і аператыўна рэагаваць на дэструктыўныя працэсы ў СМІ і інтэрнэт-прасторы».

    Паводле сцвярджэння дэпутаткі, «калі СМІ, інтэрнэт-рэсурсы — зброя, а гэта так, значыць і «боекамплекты» з усёй інфраструктурай мусяць быць адточаныя па апошнім слове права».

    Іншых падрабязнасцяў аб законапраекце пакуль няма. Аднак з улікам прыведзеных заяў і працягу «зачысткі» інфармацыйнага поля на рэгіянальным узроўні, меркавана, варта чакаць яшчэ больш жорсткіх рамак для дзейнасці медыя.

    Нагадаем, Закон аб СМІ рэдагаваўся ўсяго два гады таму. У 2021‑м, у прыватнасці, з’явіліся забароны на анлайн-трансляцыі пратэстаў, на публікацыю сацапытанняў, праведзеных без акрэдытацыі (то бок недзяржаўнымі ўстановамі), былі пашыраныя магчымасці ўладаў абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў, таксама быў прыняты шэраг іншых законаў, якія закранаюць журналісцкую дзейнасць.

    Чаму сёння спатрэбіліся новыя папраўкі і ці дойдуць у Беларусі да забароны сацсетак? Гэтыя пытанні Филин абмеркаваў з палітычным аглядальнікам праекта @pozirkonline Аляксандрам Класкоўскім.

    —Улады метадычна працягваюць заціскаць гайкі ва ўсіх сферах, — зазначае эксперт, — гэта частка працэсу таталітарызацыі рэжыму, пра які гаворыць шэраг палітолагаў, у тым ліку праз «драканізацыю» заканадаўства, якое робіцца абсалютна нялюдскім.

    Часткова такі маштабны заканатворчы працэс тлумачаць прыняццем новай Канстытуцыі — але насамрэч гэта патрэбы, што вынікаюць з сутнасці сістэмы: запалохаць грамадства, каб ніхто не мог узняць галаву, каб не было ніякай альтэрнатыўнай думкі, а тым болей альтэрнатыўнага дзеяння, што ў катэгорыях уладаў з’яўляецца «дэструктыўнай дзейнасцю».

    Аналітык нагадвае: сёлета ў Беларусі змянілі заканадаўства аб партыях, фактычна прыняўшы таталітарную версію. Паводле яе ўсе партыі мусяць ісці ў рэчышчы рашэнняў так званага ўсебеларускага народнага сходу, што выпустошвае сам сэнс існавання партый, якія, па ідэі, мусяць мець адрозныя палітычныя платформы і канкураваць за ўладу. Таксама былі прынятыя жорсткія рашэнні наконт грамадскіх аб’яднанняў і папраўкі ў Крымінальны кодэкс, што прадугледжваюць расстрэл за «здраду дзяржаве».

    — Так і ў галіне СМІ, думаю, ставіцца задача канчаткова зачысціць інфармацыйную прастору, якая ў беларускім выпадку стала ўжо збольшага прапагандысцкай прасторай, у якой вядзе рэй прапаганда рэжыму Лукашэнкі, а таксама вольна пачуваецца прапаганда Крамля, — гаворыць Аляксандр Класкоўскі.

    «Наезды» на слуцкі «Інф*-кур’ер», арышт галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча паказваюць, што ўлады імкнуцца дабіць рэшткі недзяржаўнай рэгіянальнай прэсы.

    Рэжым заклапочаны тым, каб адсекчы большасць грамадства ад альтэрнатыўных крыніц інфармацыі, ад сацыяльных сетак. Тут сімптаматычна, што нават асабістыя старонкі некаторых журналістаў пачалі прызнаваць «экстрэмісцкімі матэрыяламі», то бок палююць ужо прыцэльна.

    Ці значыць гэта, што ў перспектыве нас чакае поўная забарона сацсетак і месэнджараў —«Фэйсбука», «Тэлеграма», — ці гэтыя рэсурсы ўсё ж патрэбныя самім уладам, каб прасоўваць прапагандысцкія наратывы? На думку аналітыка, прызнаваць іх цалкам «экстрэмісцкімі» ў Беларусі пакуль што наўрад ці стануць, але ў абноўленым законе могуць прадугледзець магчымасці блакавання сацыяльных сетак, папулярных месэнджараў і іншых платформ, праз якія беларусы атрымліваюць «дэструктыўную інфармацыю»:

    — Гэта не азначае, што пасля прыняцця закона аўтаматычна забароняць «Фэйсбук» ці «Ютуб», але такую опцыю, мяркую, могуць прадугледзець. Тут беларускія ўлады глядзяць на Расію, дзе ў гэтым плане палітыка яшчэ больш жорсткая.

    Звярніце ўвагу, калі Лілія Ананіч тлумачыла, нашто патрэбныя гэтыя змены, яна згадала пра «существенные новации в плане симметричного ответа на возможные выпады недружественных стран в отношении белорусских медиа».

    Думаю, тут маецца на ўвазе, што сацсеткі, той жа «Ютуб», блакавалі каналы некаторых беларускіх прапагандыстаў, сілавікоў. І ў якасці «сіметрычнага адказу» можа быць такі крок: вы там, умоўна кажучы, Азаронка заблакавалі ці канал ГУБАЗіКа, — а мы ў адказ увесь ваш «Ютуб» закрыем, бо гэта зброя нашых ворагаў, якія хочуць зламаць і скрышыць канстытуцыйны лад Беларусі. Нейкі час таму кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант ужо анансаваў магчымасць такога кшталту захадаў.

    Чытайце яшчэ:

    «Чарговая спроба адарваць ад аўдыторыі». Чаму на асабістыя старонкі журналістаў у сацсетках сталі чапляць экстрэмісцкі цэтлік?

    Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар

    Ситуация продолжает ухудшаться. Госдепартамент США оценил состояние свободы слова в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці