• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Скончыўся каранцін, мяне перавялі ў атрад»: новы ліст ад нашаніўца Андрэя Скурко

    Жонка Андрэя Скурко атрымала чарговы ліст ад палітзняволенага нашаніўца. Ён піша пра побытавыя ўмовы ў калоніі, пошту і пра тое, чаму  не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць.

    «…Атрымаў сёння твой ліст і так радаваўся чытаючы, як вы там бавіце час з клубніцамі, вавёркамі, зайцамі і як малыш спазнае свет! Абавязкова пахвалі за мяне малыша. Ён такі малайчына ў нас! (А мы ў яго)

    …Сёння самы доўгі дзень года (і Купалле). У нас увесь час ідзе дождж, часам ператвараючыся ў залеву. Трохі пахаладнела — але і добра, што няма такой гарачыні, як мінулыя дні.

    …Ужо каля 8‑й вечара, дзень быў доўгі і не толькі астранамічна.

    Скончыўся каранцін, мяне перавялі ў атрад №7, брыгада 1. Умовы побытавыя тут нармальныя, калектыў таксама, ёсць нават акварыюм з рыбкамі ў спальні

    Многа свежага паветра — у памяшканнях тут канечне ж, ніхто не курыць [як у СІЗА]. На тэрыторыі ёсць спортгарадок з турнікамі і трэнажорамі — паспрабую схадзіць, калі дождж сціхне. Тут ёсць таксама стадыён, дзе можна бегаць — высветлю ў далейшым, як туды трапляць. У атрадзе вельмі чыста, ёсць сушылкі, каб сушыць рэчы, пральная машына, халадзільнікі, тэлевізар. Словам, буду пакуль абжывацца.

    …Ад усіх нас гэты час патрабуе цярпення і вытрымкі. Шкадую страшна, што не магу вам там дапамагаць і падстрахоўваць.

    …Ужо раніца наступнага дня. Спалася добра. Усю ноч ліў дождж, зараз ён працягваецца. Схадзіў на сняданак — дыябетыкі тут харчуюцца асобна. Далі ў дадатак да кашы масла, яйко, і сок — словам, можна жыць. Здаў сёння ўсе неабходныя заявы на званкі і відэазванкі, буду чакаць зацвярджэння.

    …Па тэлевізары зараз паказвалі перадачу пра востраў Тэнерыфе. Аказваецца, у іх няма свайго пяску ў дастатковай колькасці, і ўлады закуплялі яго ў Заходняй Сахары, каб зрабіць пляж. Сказалі таксама, што на востраве жыве каля мільёна чалавек — я думаў, разоў у дзесяць меней.

    Таксама мы хадзілі сёння ў клуб на відэалекцыю пра шкоду накотыкаў — на вялікім экране. Я атрымаў вялізнае задавальненне — і інфармацыя новая, і само пачуцце, што ты можаш пайсці ў кіно.

    Нібы яшчэ адзін крок да вяртання ў нармальнае жыццё.

    …Да сярэдзіны дня істотна схаладала ў нас — імжа, вецер. Спадзяюся, у вас там у дастатковай колькасці ёсць швэдрыкі, шапкі, курткі і чай.

    Нязвыкла, што хутчэй сталі хадзіць лісты, праўда? Раней, калі з Мінска пісаў, меркаваў сабе: так, ліст дойдзе праз паўмесяца — і ўлічваў, што можа быць актуальна на гэты час.

    …Заўтра 23‑е — дзень нараджэння Міколы. Стаў успамінаць, як віншавалі яго год таму. Колькі ўсяго адбылося за гэты час! А колькі за наступны год можа ўсяго новага адбыцца!

    Я, як і ты, шчыра веру, што ўсё, Бог дасць, скончыцца добра і мы скора зноў будзем разам. Галоўнае — берагчы здароўе і блізкіх, захоўваць спакой і цярпенне. «Максімальна захаваць сябе для далейшага жыцця», як ты некалі сказала. Для мяне гэта, у тым ліку — напаўненне сэнсам і зместам майго цяперашняга перабывання. Усе дробныя нязручнасці мінаюць, а назбіранае ў сабе на будучыню — застаецца. Менавіта таму, мне здаецца, не варта на будучыню накопліваць у сабе нейкую злосць ці нянавісць. Згадаем Мандэлу ці Гандзі».

    Чытайце яшчэ:

    Украинская журналистка: «Отношения между нашими государствами сейчас даже не на нуле, а ушли в минус. И мы не можем с минуса подняться сразу на 10‑й этаж»

    Экс-CEO партала: «Onlíner — гэта бізнэс, які быў заўсёды вельмі блізкі да чытача»

    «Больш ня шлі мне канвэрты». Алег Грузьдзіловіч з пачатку чэрвеня ўжо двойчы трапляў у ШЫЗА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці