• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Святлана Калінкіна: Мне рана заседжвацца на адным месцы. Кожны чалавек хоча зарабляць больш, а не менш

    Журналістка Святлана Калінкіна расказала «НН», чаму прыняла рашэнне сысці з пасады шэф-рэдактара «Народнай Волі».

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/12112391_892342837513434_4995668011860855288_n1.jpg

    «Наша Ніва»: Што стала вырашальным штуршком у вашым рашэнні сысці з «Народнай волі»?

    Святлана Калінкіна: Цяжка сказаць, тут шмат усяго ў комплексе. Хочацца паспрабаваць штосьці новага. Мне здаецца, што я заседзелася ў «Народнай волі». Дванаццаты год – гэта немалы тэрмін. Я хачу паспець паспрабаваць сябе ў новых праектах.

    «НН»: Ходзяць меркаванні, што ваша рашэнне магло быць прадыктавана кепскай фінансавай сітуацыяй у «Народнай волі».

    СК: Не зусім так. У «Народнай волі» заробкі выплачваюцца, ніякіх затрымак няма. Я не магу сказаць, што такая ўжо кепская фінансавая сітуацыя. Але зразумела, што кожнаму чалавеку хочацца зарабляць больш, а не менш, чым ён меў раней. Гэта не звязана выключна з цяжкой матэрыяльнай сітуацыяй, а з тым, што ў мяне ёсць прапановы лепшага класа.

    «НН»: Якія свае галоўныя заслугі вы бачыце за перыяд працы ў «Народнай волі»?

    СК: Не ведаю наколькі гэта маё дасягненне, але за апошнія дзесяць гадоў «Народная воля» стала больш вытрыманай. Нельга сказаць, што газета ва ўсіх выпадках крытыкуе ўладу. Газеце ўдалося дыстанцыявацца і назіраць за тым, што адбывецца ў Беларусі, збоку. Гэта правільна і гэта важна. У гэтым галоўная місія СМІ: быць менш заангажаваным назіральнікам.

    Калі гаварыць пра свае асабістыя дасягненні, то з маіх аўтарскіх калонак у «Народнай волі» пачаўся росквіт аўтарскіх калонак у беларускай журналістыцы. Цяпер яны папулярныя. Іх выкарыстоўваюць многія выданні і сайты. Хаця я сама, шчыра кажучы, пачынала гэтую працу з‑пад палкі. Маё адкрыццё, што людзі шукаюць у СМІ не толькі навіны, але і эмоцыі. І эмоцыі яны шукаюць нават можа больш, чым сухія факты.

    «НН»: То бок перыяд у «Народнай волі» вы разглядаеце выключна пазітыўна?

    СК: Гэта былі для мяне цікавыя, важныя гады. Я ўдзячна калектыву «Народнай волі», ён такі збіты. Ён не пачаўся з мяне, на мне і не скончыцца. Але мяне добра і цёпла там прынялі, са слязьмі на вачах праводзілі. Я насамрэч не развітваюся з калектывам. Мы дамовіліся, што я буду нешта пісаць, прысутнічаць на старонках газеты. Але мне яшчэ рана заседжвацца на адным месцы.

    «НН»: А на каго пакінулі свае абавязкі?

    СК: Там ёсць Іосіф Паўлавіч [Сярэдзіч – «НН»]. Ёсць два намеснікі галоўнага рэдактара [Марына Коктыш і Марыя Эйсмант – «НН»]. Яны іх падзеляць паміж сабой. Нікога на маё месца пакуль не ўзялі.

    «НН»: Можа, прыадкрыеце сакрэт, што за новая праца ў вас? Гэта аўтарскі праект ці далучэнне да іншага СМІ? Можа, праца ўвогуле не звязаная з журналістыкай?

    СК: Гэта будзе праца ў галіне СМІ. Больш канкрэтна я нічога пакуль не хачу казаць, бо кажуць, што гэта кепскі знак раней часу расказваць пра свае планы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці