• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананіч заступілася за Качанаву і абвінавачвае ва ўсім журналістаў

    Мінінфарм мае намер выносіць папярэджаньні СМІ за недакладную інфармацыю і дэструктыўнасьць.

    Лилия Ананич. Фото: БЕЛТА

    Пра гэта заявіла міністар інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у эфіры праграмы «Клюб рэдактараў» тэлеканалу «Беларусь 1».

    Ананіч лічыць, што словы віцэ-прэм’ера Натальлі Качанавай пра заробкі трэнэраў былі выдраныя з кантэксту. Зь яе пункту гледжаньня, праблема глыбей:

    «Інтэрнэт, які прэтэндуе на ролю сродку масавай інфармацыі, спарадзіў вось гэтую зьяву — выхопліваць з кантэксту словы і падаваць іх у тым соўсе, як прадпісана рэдакцыйным заданьнем», — заявіла міністар.

    Яна адзначыла, што ўпэўненая: на калегіі Мінспорту ішла сур’ёзная размова пра тое, як разьвіваецца галіна.

    «І, вядома, удумлівае чытаньне ўсяго сказанага павінна быць галоўным у асьвятленьні тых ці іншых падзеяў. Але калі журналіст, не сумнеючыся, слаба наагул разьбіраючыся ў праблемах той ці іншай галіны, спрабуе замяніць гэта кідкім загалоўкам — вось і атрымліваецца такая касая і крывая журналістыка. Гэта не журналістыка, гэта — непрафэсійная праца. Гэта — дэструктыўна», — упэўненая Ананіч.

    На пытаньне, што з гэтым рабіць, міністар адзначыла, што паводле закону аб СМІ «за недакладную інфармацыю Мінінфарм будзе выносіць папярэджаньні». Пры гэтым яна ўпэўненая, што «павінен уступіць у сілу і іншы мэханізм».

    «Ёсьць паняцьце прафэсійнай этыкі, і калі ганяцца за кожнай фразай, ня хопіць ніякага закону», — сказала яна.

    «Інфармацыйная прастора Беларусі ня можа быць і ніколі ня стане арэнай, дзе распальваюцца жарсьці і дэструктыўныя працэсы. Мы зробім для гэтага ўсё», — заявіла Ананіч.

    Ананич: Ответ МВД об инциденте с журналистом TUT.BY говорит о «применении законных мер воздействия»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці