• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэя Толчына вінавацяць у нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы

    Стала вядомай верагодная прычына затрымання ў Гомелі былога журналіста-фрылансера, дэмакратычнага актывіста Андрэя Толчына. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

    У частцы першай згаданага артыкула Крымінальнага кодэкса да такіх дзеянняў аднесеныя публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, альбо гвалтоўнагя змянення канстытуцыйнага ладу, альбо здзяйснення акта тэрарызму ці дыверсіі, іншыя дзеянні, накіраваныя на шкоду нацыянальнай бяспецы, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія ўтрымліваюць такія заклікі. Санкцыі — да шасці гадоў пазбаўлення волі. Калі ж будзе прызнана, што такія дзеянні ўчыненыя з выкарыстаннем СМІ альбо глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт, то пакаранне можа быць цяжэйшым — ад чатырох да дванаццаці гадоў няволі.

    Сілавікі затрымалі 63-гадовага Андрэя Толчына напрыканцы верасня і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На наступны дзень пасля затрымання ў кватэры, дзе Андрэй жыў з жонкай, правялі ператрус. Следчыя забралі камп’ютарную тэхніку ды іншыя лічбавыя носьбіты. Тлумачылі жонцы, што ператрус ладзіўся нібыта ў межах справы за экстрэмізм.

    Неўзабаве пасля ператрусу Толчына перавялі ў СІЗА‑3 на вуліцы Кніжнай. У следчы ізалятар з волі Андрэю перадалі сродкі гігіены, зменную бялізну. Яму патрэбны таксама цёплыя рэчы, відавочна, і адвакат.

    Андрэй Толчын у дэмакратычным асяродку Гомеля стаў заўважнай асобай яшчэ ў 90‑х гадах, калі Беларусь здабывала сваю незалежнасць. Працаваў тады наладчыкам апаратуры на радыёзаводзе «Прамень». Удзельнічаў у незалежным прафсаюзным руху, які выступаў за абарону правоў рабочых. На дэмакратычнай аснове абіраўся дэпутатам Гомельскага гарадскога савета 21-га склікання — гэта акурат той савет, адзін з двух у Беларусі, які ў жніўні 1991 года адкрыта выступіў супраць камуністычнага дзяржаўнага перавароту ў Маскве і вітаў абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

    У гарсавеце Андрэй уваходзіў у камісію па сувязях з грамадскасцю і СМІ, працаваў спецыялістам. Ён быў сябрам зліквідаванай цяпер уладамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, працяглы час ачольваў гарадскую арганізацыю гэтай партыі. Апекаваўся дзейнасцю дэмакратычных дабрачынных фондаў. Зведаў таксама і беспрацоўе.

    Пасля выбараў 2010 года Толчын у якасці відэааператара супрацоўнічаў з незалежнымі медыярэсурсамі, за што яго шмат разоў штрафавалі і нават адпраўлялі «на суткі» за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У 2020 годзе Толчына затрымлівалі разам з журналісткай Ларысай Шчыраковай за асвятленне пратэстаў, афіцыйна — за ўдзел у масавых беспарадках.

    Чытайце яшчэ:

    Журналістка, якая працавала ў акупацыі: Аднакласнік з Беларусі казаў, што я хлушу, бо не могуць бамбіць Чарнігаў

    Репортеры нуждаются в касках, бронежилетах и психологической помощи. С какими вызовами сталкиваются медиа в Израиле?

    Суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Паўла Мажэйкі 17 кастрычніка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці