«Колькасць «палітычных» у калоніях неверагодна вялікая». Вызвалены журналіст Андрэй Кузнечык наведаў офіс БАЖ
Вызвалены на мінулым тыдні журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык наведаў офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Андрэй Кузнечык з публічнымі прадстаўнікамі БАЖ — Андрэем Бастунцом, Барысам Гарэцкім і Алегам Агеевым. Фота: БАЖ
Кіраўніцтва арганізацыі цёпла прывітала сябра і калегу пасля больш чым трохгадовага зняволення. Калегі падзяліліся інфармацыяй пра высілкі і акцыі, якія прыкладаў БАЖ у апошнія гады для распаўсюду інфармацыі ў свеце пра беларускіх калег за кратамі, акцыі салідарнасці, якія праходзілі ў розных краінах.
Таксама БАЖаўцы падзяліліся з калегам інфармацыяй аб магчымасцях падтрымкі для былых палітвязняў.
Журналіст-фрылансер «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык на волі!
Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 года. Журналіста асудзілі паводле артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Журналіст выйшаў на волю 12 лютага і пакінуў Беларусь.
Марафон салідарнасці з журналістамі
Падтрымаць БАЖ
