• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апеляцыйны суд у Бялградзе выслухаў бакі ў справе Андрэя Гнёта. Рашэнне будзе прынятае цягам 30 дзён

    27 жніўня Апеляцыйны суд Сербіі правёў пасяджэнне па скарзе беларускага кінарэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта. Гэта апошняя інстанцыя, якая можа заблакаваць рашэнне сербскіх уладаў пра экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь альбо наадварот — пагадзіцца з рашэннем Вярхоўнага суда Сербіі.

    Андрэй Гнёт экстрадыцыя з Сербіі

    Андрэй Гнёт. Крыніца фота: DW

    Суд на слуханні справы 27 жніўня вывучаў дакументы і дадатковыя аргументы боку абароны. «Паводле закона рашэнне будзе прынятае і абвешчанае цягам 30 дзён», — паведаміла службе маніторынгу БАЖ Марыя Колесава-Гудзіліна, якая разам з адвакаткай Ганнай Маціеўскай выступаюць бокам абароны журналіста.

    Сам Андрэй Гнёт з меркавання бяспекі ад каментароў і камунікацыі з медыямі пакуль адмаўляецца, увёў «рэжым цішыні».

    Андрэй Гнёт знаходзіцца пад хатнім арыштам ад пачатку лета, да гэтага яго ўтрымлівалі ў бялградскай турме.

    Беларускія ўлады дамагаюцца экстрадыцыі Гнёта з Сербіі па лініі Інтэрпола, абвінавачваючы яго паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). Увесну ўладамі Сербіі было вырашана выдаць актывіста Беларусі, але рашэнне ўдалося паспяхова абскардзіць, справу адправілі на перагляд.

    Сёлета ў ліпені Інтэрпол адмовіўся ад пераследу Андрэя Гнёта і заявіў пра палітычны складнік яго справы.

    Справа Андрэя Гнёта

    41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнанае ўладным рэжымам «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград і перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпола. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    Мінск сцвярджае, што справа носіць эканамічны характар, абарона Гнёта настойвае, што яго пераследуюць па палітычных матывах.

    За Гнёта заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўрасаюз, сітуацыя абмяркоўвалася з уладамі ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці