• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, якую аперацыю перанёс за кратамі журналіст-палітвязень Пачобут

    Журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту ў турэмным шпіталі рабілі аперацыю па выдаленні язваў на скуры.

    Анджэй Пачобут

    Журналіст Анджэй Пачобут на паседжанні Гарадзенскага абласнога суда. 16 студзеня 2023. © Leonid Shcheglov/Pool via AP

    Пра гэта расказала кіраўніца неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, якая нядаўна наведвала Пачобута ў калоніі.

    «Ён пакутуе на гіпертанію і арытмію. Апошнім часам у яго часта бывае падвышаны ціск. У верасні ў турэмным шпіталі ён перанёс аперацыю — выразалі язвы, якія ўтварыліся на скуры», — паведаміла яна ў інтэрв’ю часопісу Newsweek.

    Борыс сустракалася з Пачобутам 23 верасня. Пасля сустрэчы яна расказала, што палітвязень правёў тыдзень у шпіталі, дзе паправіўся — цяпер ён важыць 73 кг. Таксама ён заявіў, што атрымлівае неабходныя лекі.

    Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года па «справе палякаў». У лютым 2023-га яго асудзілі на 8 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў распальванні варожасці і закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (артыкулы 130 і 361 КК). У дзяржаўных СМІ паведамлялася: у віну Пачобуту ставілі тое, што ён назваў агрэсіяй напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці