• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Апублікавана новае даследаванне IREX пра сферу інфармацыі ў Беларусі ў 2020 годзе

    Апублікавана новае даследаванне IREX пра ўплыў пандэміі на СМІ і інфармацыю ў Еўропе і Еўразіі — Vibrant Information Barometer (VIBE). У ім падкрэсліваецца, што сусветны фінансавы спад, абмежаванне ўладамі інфармацыі і дэзінфармацыя, звязаная з сусветнай пандэміяй COVID-19, істотна паўплывалі на сектар СМІ і інфармацыі ў 13 краінах Еўропы і Еўразіі.

    У 2020 годзе ў Беларусі на медыясферу істотна ў негатыўным ключы паўплывалі дзве асноўныя тэндэнцыі: кіраванне ўрадам крызісам COVID-19 і рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні. Гэтыя тэндэнцыі негатыўна паўплывалі на інфармацыйную прастору краіны. Дзяржаўныя ўстановы пазбягалі даваць інфармацыю пра пандэмію, незалежныя медыя пераследаваліся за распаўсюд "фальшывак" пра COVID-19, а прадзяржаўныя СМІ распаўсюджвалі выказванні па тэме Аляксандра Лукашэнкі.

    Апісваючы сітуацыю ў Беларусі ў 2020 годзе, аўтары даследавання адзначаюць два моманты, якія найбольш паўплывалі на медыясферу — пандэмія COVID-19, падзеі ў звязку з выбарамі прэзідэнта ў жніўні 2020 года і вялікая хваля рэпрэсій пасля іх супраць грамадзянскай супольнасці і журналістаў.

    Колькасць зафіксаваных выпадкаў рэпрэсій у дачыненні да журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі была самай высокай з моманту пачатку маніторынгу ў 1994 г. Аднак, паводле звестак Nie­man Reports, 2020 год таксама стаў годам беспрэцэдэнтнага росту даверу да незалежных СМІ. Лічбавая пісьменнасць і лічбавыя навыкі беларусаў прайшлі выпрабаванне, і Беларусь стала сусветным лідарам па выкарыстанні інструментаў для абыходу цэнзуры.

    Згодна з паведамленнямі infopolicy.biz, Telegram стаў другім па папулярнасці дадаткам для абмену паведамленнямі ў Беларусі, дзякуючы чаму многія традыцыйныя незалежныя СМІ пераадольваюць вэб-блокі. Аднак у той жа час гэта дазволіла распаўсюдзіць мову нянавісці і палітызаваныя наратывы абодвум бакам палітычнага канфлікту.

    Разам з блакаваннем доступу да недзяржаўных медыя ўлады распаўсюджвалі пракрамлёўскі расійскі кантэнт на тэлеканалах, антызаходняя, ​​антыдэмакратычная, пракрамлёўская і пралукашэнкаўская прапаганда ўзмацніліся пасля жніўня 2020 г.  Якасная інфармацыя распаўсюджваецца ў першую чаргу недзяржаўнымі медыя і пераважна ў інтэрнэце. У недзяржаўных СМІ COVID-19 і прэзідэнцкія выбары дамінавалі ў асвятленні падзей, хаця прысутнічалі і іншыя тэмы, у тым ліку правы інвалідаў, гендэрная роўнасць, змяненне клімату і маніпуляцыі з інфармацыяй. Аднак з прычыны беспрэцэдэнтнай палітызаванасці беларускай аўдыторыі для некаторых медыя было складана ўносіць «агульныя» тэмы ў свой парадак дня пасля жніўня 2020 года.

    «Нават спрабуючы асвятляць экалагічныя праблемы, майму медыя трэба было знайсці спосабы падаць іх з пункту гледзішча палітычнай барацьбы», — гаворыць адзін з экспертаў з Беларусі, якога цытуюць у даследаванні.

    Пакуль няма аналізу зместу, які паказваў бы працэнт палітычнага і будзёнага асвятлення навін у незалежных СМІ, эксперты сышліся ў меркаванні, што ў цэлым на працягу некалькіх месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў аўдыторыя была найперш зацікаўленая ў тэмах пра рух пратэсту і рэпрэсіі. 

    Падрабязны агляд працэсаў, якія адбываліся ў медыясферы ў 2020 годзе, можна прачытаць ТУТ.

    Даследаванне па краінах ТУТ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці