Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

У дзень народзінаў галоўнай рэдактаркі TUT. BY Марыны Золатавай арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) завяршыла кампанію «Паштоўкі для Марыны». 6 лістапада сотні паштовак, лістоў і інтэрнэт-паведамленняў у падтрымку зняволенай гэта беларускай журналісткі былі перададзены ў амбасады Беларусі ў сямі гарадах свету. RSF,сумесна з сям’ёй Марыны Золатавай і яе вядомымі прыхільнікамі дала зразумець беларускім уладам, што міжнародная супольнасць уважліва сочыць за справай Марыны Золатавай і патрабуе вызвалення трох дзясяткаў супрацоўнікаў СМІ, якія знаходзяцца ў зняволенні ў гэтай краіне.