• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ашмянская мытня не знайшла экстрэмізму і вяртае ноўтбук праваабаронцу

    Намеснік начальніка Ашмянскай мытні Леанарда Локцева прапанавала гомельскаму праваабаронцу Леаніду Судаленка прыехаць і забраць ноўтбук ды іншыя друкаваныя матэрыялы, якія мытнікі адабралі 25 мая бягучага году, зладзіўшы праваабаронцу ў памежным пераходзе “Каменны Лог” выключную меру мытнага дагляду – асабісты дагляд, дагляд яго аўтамабіля і дагляд багажу.

    Праваабаронца, які вяртаўся з літоўскай сталіцы, дзе прымаў удзел у форуме некамерцыйнага права не пагадзіўся з адвольным адабраннем асабістага кампутара, а таксама друкаванай прадукцыі і па прыбыцці ў Гомель падаў скаргу ў суд Ашмянскага раёна. Суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці рашэннем ад 7 жніўня 2015 года ў задавальненні пададзенай скаргі на незаконную канфіскацыю ноўтбука і друкаванай прадукцыі адмовіў.

    Леанід Судаленка ў сваю чаргу падаў касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд, у якой прывёў аргументы нязгоды з рашэннем папярэдняй інстанцыі.

    «Я па-ранейшаму лічу дзеянні мытнікаў незаконнымі і неправамернымі, якія абмяжоўваюць мае правы на свабоду атрымання, захоўвання і распаўсюду інфармацыі. Мне так і не патлумачылі, для дасягнення якой мэты абмежавалі мае правы. Спасылка супрацоўнікаў мытні на нормы нацыянальнага заканадаўства, выкладзеныя ў пратаколе, у прыватнасці на Мытны кодэкс супярэчаць маім правам, замацаваным у артыкулах 23 і 34 Канстытуцыі, а таксама ў артыкуле 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, «- упэўнены Судаленка.

    Ашмянская мытня паведамляе праваабаронцу аб заканчэнні праверкі і запрашае прыбыць за канфіскаванымі ноўтрукам ды друкаванай прадукцыяй. Калі ж ён адмовіцца забіраць, то мытня будзе звяртацца ў суд з пытаннем аб прызнанні тавару безгаспадарным. У лісце ў адказ начальніку мытні Леанід Судаленка, з улікам аддаленасці месца жыхарства, прапанаваў даслаць канфіскаваныя ноўтрук ды друкаваныя матэрыялы паштовай бандэроллю.

    Патрэбна дадаць, што ў 2010 годзе Ашмянскія мытнікі таксама парушалі права Леаніда Судаленка на свабоду атрымання, захоўвання і распаўсюд інфармацыі, што падцьвярджаецца рашэннем КАмітэту ААН па правах чалавека №2114/2011 (Судаленка супраць Беларусі) аб канфіскацыі ў яго напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Ашмянскай мытняй у пункце пропуску «Каменны Лог» друкаванай прадукцыі. У гэтай справе міжнародныя эксперты усталявалі парушэнне правоў аўтара на свабоду атрымання і распаўсюджвання інфармацыі, абавязаўшы Беларусь не дапускаць падобных парушэнняў у будучыні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці