У Віцебску судзілі журналіста і культуролага Георгія Каржанеўскага
Пра суд над журналістам і культуролагам Георгіем Каржанеўскім стала вядома з раскладу суда Першамайскага раёна Віцебска на 7 лютага 2025 года. Прадметам разбіральніцтва былі пратаколы за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце (ч.2 арт.19.11 КаАП) і за «прапаганду нацысцкай сімволікі» (ч.2 арт. 19.10 КаАП).
![суд над журлістам Георгіем Каржанеўскім](https://awsedrftg.sbs/wp-content/uploads/2025/02/karzaneuski.webp)
Георгій Каржанеўскі. Крыніца фота: Вясна
На цяперашні момант звязацца з Георгіем Каржанеўскім праз мабільны тэлефон немагчыма, у сацыяльных сетках ён не з’яўляўся ўжо некалькі дзён. Таму ёсць падставы меркаваць, што ён асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Спраўдзіць гэта няма ў каго, бо Каржанеўскі не мае сям’і і жыве адзін.
У якасці журналіста ён працяглы час супрацоўнічаў з выданнем «Витебский курьер». Тэматыка артыкулаў была выключна культурніцкай, і ў асноўным гэта былі агляды мастацкіх выставаў або іншых імпрэзаў у Віцебску. Ад актыўных заняткаў журналістыкай Георгій Каржанеўскі адышоў у 2018–2019 гг. Час ад часу ён з’язджаў на заробкі ў Польшчу, але ў Віцебску з’яўляўся рэгулярна.
У апошнія гады Георгій Каржанеўскі актыўна займаўся ўласным культуралагічным праектам – стварыў рэсурс «Гондвана сакральная», на якім размяшчаў свае нарысы з філасофскімі, містычнымі і эзатэрычнымі разважаннямі.
![](https://awsedrftg.sbs/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)