• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖаўцы на фестывалі VOICES у Загрэбе раскажуць пра калег у турмах і незалежныя беларускія медыя

    Таксама на фестывалі пройдзе паказ фільма Мары Тамковіч «Пад шэрым небам», асновай для сюжэту якога стала гісторыя беларускіх журналістак Кацярыны Андревай і Дар’і Чульцовай, якія за сваю працу былі асуджаныя да турмы.

    БАЖаўцы на фестывалі VOICES у Загрэбе раскажуць пра калег у турмах і поспехі беларускіх медыя

    Фота: voicesfestival.eu/gallery

    VOICES — міжнародны журналісцкі фестываль, дзе штогод медыйшчыкі з розных краін Еўропы абмяркоўваюць глабальныя і рэгіянальныя выклікі для медыя, дзеляцца паспяховымі практыкамі.

    Сёлета ў фестывалі возьмуць удзел прадстаўнікі і прадстаўнцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускага медыясектара.

    — У няпростыя часы для беларускіх СМІ нам  асабліва важна казаць сёння пра Беларусь, поспехі медыя, выклікі і досвед на міжнародным узроўні. Мы збіраемся расказаць удзельнікам фестывалю пра нашу еўрапейскую краіну, працу нашых рэдакцый у выгнанні, і абавязкова — пра калег за кратамі, — кажа намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    Адмысловай часткай праграмы фестываля стане паказ фільма беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч «Пад шэрым небам».

    — Цяпер у Мінску судзяць Ігара Ільяша. Каця Андрэева надалей за кратамі. Пры ўсёй інтэнсіўнасці падзеяў на міжнароднай арэне мы мусім трымацца ў павестцы і не дазволіць свету забыць пра беларускіх вязняў сумлення, — кажа рэжысёрка фільма Мара Тамковіч, якая таксама выступіць перад калегамі ў Загрэбе.

    «Мы не шкадуем, што гэтае кіно з’явілася». Ігар Ільяш — пра ўражанні ад фільму пра Кацярыну Андрэеву

    Адметна, што арганізатары фестывалю сумесна з уладамі Харватыі прадпрынялі дадатковыя меры бяспекі прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх медыя ў выгнанні. Арганізатарам імпрэзы з’яўляецца Еўрапейская федэрацыя журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці