• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: Галоўная мэта – дапамога калегам, якія знаходзяцца за кратамі

    Сёлета спаўняецца 30 год Беларускай асацыяцыі журналістаў. Чаго былобольш за гэтыя 30 гадоў — станоўчага ці адмоўнага? Распавядае шматгадовы старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец

    Форум свабоднай журналістыкі ў Сейме Літвы. 13 снежня 2024 года

    Андрэй Бастунец на Форуме свабоднай журналістыкі ў Сейме Літвы. 13 снежня 2024 года. Фота: БАЖ

    РР: Чаго больш за гэтыя 30 гадоў было станоўчага ці адмоўнага, зважаючы менавіта на сённяшні дзень, калі БАЖа ў Беларусі няма, але тым не менш БАЖ застаўся з беларускімі журналістамі па-за межамі Беларусі?

    Андрэй Бастунец: За гэтыя 30 гадоў было шмат чаго, і як я ўжо сказаў, былі і пэўныя пазітыўныя моманты, і шмат негатыву.

    Але сам тэрмін існавання, трыццаць гадоў існавання беларускай арганізацыі грамадскага сектару — гэта вельмі паказальна і вялікая падзея насамрэч. І тое, што нягледзячы на ўсе тыя выпрабаванні, з якімі мы сутыкнуліся ў апошнія гады, гэта і спыненне дзейнасці арганізацыі ў Беларусі, і наданне экстрэмісцкага статусу арганізацыі, пераслед яе сябраў, арганізацыя працягвае працаваць, працягвае рабіць тое, дзеля чаго і стваралася, яна мае аўтарытэт і ўнутры краіны, і міжнародны аўтарытэт.

    Таму я ўсё ж такі лічу, што гэта вялікае дасягненне для нас усіх.

    РР: З якімі праблемамі сёння сутыкаецца БАЖ як арганізацыя, якая па сутнасці расцярушана паміж рознымі краінамі, прынамсі Літвой, Польшчай? Ёсць журналісты і ў іншых краінах, і нават, можа, і за акіянам?

    Андрэй Бастунец: Галоўнае, чым мы зараз займаемся, галоўная мэта — гэта ўсё ж такі дапамога тым нашым сябрам, якія знаходзяцца за кратамі. Нагадаю, што 40 журналістаў зараз знаходзяцца за кратамі, гэта мінімальная ацэнка. Беларусь з’яўляецца першай краінай у Еўропе па колькасці журналістаў, якія пазбаўленыя волі. І іх болей, чым у Расеі, напрыклад, ці ў Азербайджане. Гэта наш боль, нашы праблемы і тое, чым мы ў першую чаргу займаемся.

    РР: А чым менавіта можна дапамагчы тым журналістам, якія з‑за палітычных прычын знаходзяцца ў зняволенні ў лукашэнкаўскіх засценках?

    Андрэй Бастунец: Першае і галоўнае — гэта не забывацца на іх і нагадваць пра іх і беларускай супольнасці, і міжнароднай супольнасці, і ўрадам краінаў Еўропы і іншых кантынентаў праз журналісцкія арганізацыі пра гэтую сітуацыю, каб быў пэўны ціск на ўлады Беларусі з мэтай іх хутчэйшага вызвалення.

    Зразумела, што мы аказваем і медычную, і псіхалагічную дапамогу тым, хто выйшаў з‑за кратаў. Мы працягваем аказваць і прававую дапамогу, хоць зразумела, што гэта сёння вельмі цяжка ва ўмовах Беларусі.

    Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

    А пакуль з Беларусі прыходзяць сумныя весткі. Так, у апошнія тыдні лукашэнкаўскія сілавікі ўзмацнілі ціск на журналістаў унутры краіны і родных прадстаўнікоў медыя, якія вымушана працуюць за мяжой. Беларуская асацыяцыя журналістаў фіксуе новую хвалю такіх рэпрэсій.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці