• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Батумі: лісты палітзняволеным журналістам Анджэю Пачобуту і Дзянісу Івашыну

    Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў грузінскім Батумі, а таксама беларускія актывісты, што былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі з-за палітычнага пераследу, правялі акцыю па напісанню лістоў палітычным вязням, што знаходзяцца за кратамі ў беларускіх турмах і следчых ізалятарах.

    Сярод дзясяткаў лістоў і паштовак, напісаных яе ўдзельнікамі, былі лісты да вядомых беларускіх журналістаў Анджэя Пачобута і Дзяніса Івашына.

    У лістах Івашыну пісалі пра кіно і фільмы, раілі кнігі, якія можна пачытаць як у турме, так і на волі. У лістах да Пачобута адрасанты згадвалі мясціны з Гродна, наведаныя імі падчас экскурсій.

    Паводле слоў адной з арганізатарак акцыі Сашы К., вельмі важна пісаць такія лісты, нават калі на падобныя акцыі прыходзяць некалькі чалавек.

    “Людзі, якіх трымаюць за кратамі, атрымліваюць падтрымку і адчуваць, што сядзяць не проста так, што пра іх не забыліся. Тыя, хто выходзіць на волю, кажуць, што кожны ліст быў вельмі важны, — зазначае Саша. — Па-другое, гэта важна і для сябе таксама. Ты малюеш, укладаешь душу, пішаш прыгожыя лісты — і ты адчуваешь сувязь з Беларуссю. Нават калі не атрымліваешь адказу, і няма ніякай магчымасці праверыць ці атрымаў чалавек тваё пасланне”.

    Сама Саша даслала палітвязням у Беларусь ужо больш за сотню лістоў, праўда, пакуль не атрымала ніводнага адказу.

    Напісаныя ў Батумі лісты цягам тыдня будуць перададзеныя ў Беларусь, і там разляцяцца па турэмных адрасах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці