• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ узнагароджаны прэміяй «Свабода прэсы 2022» ад шведскай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў»

    Беларускую асацыяцыю журналістаў узнагародзілі прэміяй "Свабода прэсы 2022" ад шведскай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" паколькі БАЖ "выступае за свабодную прэсу і незалежную журналістыку, калі беларускі рэжым робіць журналістаў мішэнямі. Нягледзячы на прыгнёт, пагрозы, цэнзуру, арышты і катаванні, арганізацыя, сябры якой цяпер раскіданыя па ўсім свеце, працягвае змагацца за незалежных журналістаў у краіне і ў эміграцыі. Дзякуючы гэтаму грамадзяне Беларусі атрымлівалі бесстароннюю і незалежную інфармацыяй".

    Узнагароду атрымліваў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў.

    У сваёй прамове ён адзначыў, што для нашай арганізацыі і для ўсяго беларускага медыясектара гэта вялікі гонар — атрымаць узнагароду за сваю працу па абароне правоў журналістаў і прасоўвання ў Беларусі стандартаў свабоды слова ў Швецыі. Бо менавіта Швецыя стала першай у свеце краінай, дзе ў Канстытуцыі яшчэ ў 1766 годзе зафіксавалі свабоду друку.

    «Мы ўспрымаем гэтую ўзнагароду, у тым ліку і як знак салідарнасці з усімі беларускімі журналістамі, якія зведалі масавыя рэпрэсіі за апошні час. Маніторынг БАЖ зафіксаваў больш за тысячу фактаў парушэння правоў журналістаў. Гэта былі адвольныя затрыманні, арышты, крымінальныя абвінавачанні і асуджэнні, катаванні і агнястрэльныя раненні за выкананне журналістамі сваіх прафесійных абавязкаў. Мы таксама лічым гэта праявай салідарнасці з кожным з 24 журналістаў палітвязняў, якія цяпер знаходзяцца ў няволі ў Беларусі. І мы ўдзячныя Швецыі за падтрымку і салідарнасць», — зазначыў Алег Агееў.

    З узнагародай БАЖ у Стакгольме павіншавалі Міністр замежных спраў, прадстаўнік ЮНЕСКА ў Швецыі, а таксама прадстаўнікі шведскіх арганізацый грамадзянскай супольнасці.

    Падчас мерапрыемства быў прэзентаваны «Індэкс свабоды прэсы 2022″. Гэты індэкс параўноўвае ўзровень свабоды прэсы, якой карыстаюцца журналісты і СМІ ў 180 краінах. Ацэнка кожнай краіны ці тэрыторыі робіцца з выкарыстаннем пяці кантэкстуальных індыкатараў, якія адлюстроўваюць сітуацыю са свабодай прэсы ва ўсёй яе складанасці: палітычны кантэкст, прававая база, эканамічны кантэкст, сацыякультурны кантэкст і бяспека.

    Беларусь у 2022 годзе заняла ў гэтым рэйтынгу 153-е месца. Гэта самы дрэнны вынік сярод дзяржаў, якія знаходзяцца ў Еўропе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці