БАЖ віншаваў рэдакцыі з Калядамі і Новым годам ФОТЫ
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Прадстаўнікі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" наведалі рэдакцыі незалежных медыя ў Мінску, каб павіншаваць калег з Новым годам і Калядамі.
Віншаванні і пажаданні добрых падзей у асабістым жыцці і ў прафесійнай дзейнасці, цёплых адносінаў ды надзейных паплечнікаў прымалі супрацоўнікі "Нашай Нівы", Tut.by, "Еўрарадыё", "Народнай Волі", "Радыё Свабоды", "Белсату" і БелаПАН.
Віншуем усіх сябраў ГА "БАЖ" з зімовымі святамі!
Нашы найлепшыя зычэнні!
Анлайн з Андрэем Бастунцом 26 снежня а 20:00!!!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў