БАЖ выступіць на журналісцкім форуме ў Кёльне
Папулісцкія сілы набіраюць абароты ва ўсім свеце і ўсё часцей фарміруюць дыскусіі. Асноўныя лічбавыя платформы ўмацоўваюць гэтую тэндэнцыю — і атрымліваюць ад гэтага прыбытак. Што могуць прапанаваць якасныя медыі, каб супрацьстаяць гэтаму?

Кёльнскі форум журналісцкай крытыкі. 2023 год. Фота: Thomas Kujawinski / Deutschlandfunk
Пра гэта пойдзе размова на Кёльнскім форуме журналісцкай крытыкі, які пройдзе ў пятніцу. Удзел у ім возьме намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.
У межах форуму БАЖ падзеліцца досведам і прыкладамі паспяховай працы беларускіх недзяржаўных медыя.
Прамую трансляцыю абмеркаванняў можна будзе слухаць на Deutschlandradio. У канцы мерапрыемства адбудзецца ўручэнне «Прэміі за свабоду прэсы і правы чалавека» імя Гюнтэра Вальрафа.
Кёльнскі форум журналісцкай крытыкі арганізаваны аддзелам навін Deutschlandfunk, рэдакцыйным гуртом «Opinion & Discourse» і «Ініцыятывай навінавай асветы» (INA). Канферэнцыя праходзіць у рамках штогадовай тэмы «Рабіце, а не жальцеся!» Гэты дэвіз абралі слухачы грамадскага праекту Denkfabrik.
