Беларуса прызналі найлепшым трэвэл-блогерам рунэта
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Беларус Леанід Пашкоўскі атрымаў усерасійскую прэмію Best Blogger Awards 2019. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.
Леанід Пашкоўскі вядзе блог на Youtube пра падарожжы «Хочу домой».
«Хочу домой» — праграма пра падарожжы на цёмны бок Зямлі: туды, дзе страшна, небяспечна, дрэнна і няўтульна. Але там таксама жывуць людзі. Гэта дакументальны серыял пра тое, як ім гэта ўдаецца: інтэрв’ю з мясцовымі, жыццё навыварат і без мыла ў душу. Рэальнасць без макіяжу і другіх дубляў, жыццё, ад якога смокча пад лыжачкай», — гаворыцца ў апісанні канала.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
