• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларуска Таццяна Ткачова — адна з пераможцаў прэміі World Press Photo

    World Press Photo — самая прэстыжная штогадовая прэмія для фотажурналістаў. 16 красавіка аб'явілі яе лаўрэатаў за 2019 год. У намінацыі «Фатаграфія года» перамог здымак, зроблены ў Судане. Яго аўтар — Ясуесі Ціба з Японіі, які супрацоўнічае з агенцтвам AFP.

    У намінацыі «Партрэты, другое месца сярод фотагісторый» перамагла беларуска Таццяна Ткачова з праектам «Паміж правам і сорамам» пра жанчын, што зрабілі аборт.

    Работа из проекта "Между правом и стыдом". Фото: Татьяна Ткачева

    Работа из проекта "Между правом и стыдом". Фото: Татьяна Ткачева

    Таццяна Ткачова нарадзілася ў гарадскім пасёлку Краснаполле Магілёўскай вобласці. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «культуролаг-даследчык». У фатаграфіі — з 2015 года. Цяпер працуе ў газеце «Звязда».

    Скончыла Акадэмію дакументальнай фатаграфіі і фотажурналістыкі Fotografi­ka ў Санкт-Пецярбургу (2016). Выставы праходзілі ў Расіі, Літве, Грузіі, Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці