Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна сонейка» прыпыніў свой выхад
«З ліпеня часопіс «Матуліна сонейка» прыпыніў выхад на паўгода. Яго рабілі з дзвюх краін, з Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы.
Спадзяваемся, што ўсё ўладзіцца і зможам працаваць далей», — адказалі ў рэдакцыі.
Часопiс «Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiвальнымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў, заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».
Раней прыпынілі выхад часопісы «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду». Такім чынам, па-беларуску для дзяцей працягваюць выходзіць толькі дзяржаўныя выданні савецкага тыпу «Вясёлка» і «Буся».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў