Беларуская «Ніва» атрымала 112 тысяч еўра датацыі з бюджэту МУС Польшчы
Рэдакцыя не хавае, што гэта немалая сума, аднак, паводле галоўнага рэдактара, згаданых фінансавых сродкаў хапае толькі на мінімальнае забеспячэнне працы тыднёвіка.
475 тыс. злотых (амаль 112 тыс. еўра) — датацыю на 2020 год на такую суму ад Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы атрымаў тыднёвік беларусаў Польшчы «Ніва».
«Ніва» — гэта найбуйнейшае выданне беларускай нацменшасці, гісторыя якога сягае 1956 года. Датацыя з бюджэту Польшчы немалая, але згаданых фінансавых сродкаў хапае толькі на мінімальнае забеспячэнне працы тыднёвіка, сказаў нам галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў