Беларускі палітолаг, на якога завялі справу за абразу Лукашэнкі, з’ехаў з Расіі
Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец экстранна з'ехаў з Расіі пасля завядзення крымінальнай справы ў Беларусі аб абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Паводле яго слоў, ён быў вымушаны змяніць бягучыя планы і перабрацца ў больш бяспечнае месца. «Новае жыццёвае выпрабаванне паказала, што ў мяне шмат сяброў. Дзякуй усім за падтрымку і дапамогу! Такія «прыгоды» надаюць сіл і энергіі!», — напісаў Балкунец.
26 сакавіка Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што Балкунец абвінавачваецца ў «публічнай абразе прэзідэнта» па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Неўзабаве палітолаг адзначыў, што не баіцца магчымага пераследу.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў